Трамп высунуў спецпасланніка па Беларусі Джона Коўла на пасаду прадстаўніка па справах закладнікаў
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў кадравыя змены ў дыпламатычным корпусе. Амерыканскі юрыст, які раней курыраваў перамовы з Мінскам, зоймецца вызваленнем суайчыннікаў па ўсім свеце.

Пра гэта Дональд Трамп паведаміў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social. Новым спецыяльным пасланнікам прэзідэнта па справах закладнікаў у рангу пасла стане Джон Коўл (John Coale), які дагэтуль выконваў абавязкі спецпрадстаўніка ЗША па Беларусі.
Абгрунтоўваючы прызначэнне, Трамп спаслаўся на вынікі дзейнасці Коўла на папярэдняй пасадзе. Паводле слоў кіраўніка Белага дома, за апошні год юрыст дамогся вяртання з Беларусі больш як 65 амерыканцаў і грамадзян краін-саюзніц.
Акрамя таго, Трамп заявіў, што Коўл правёў паспяховыя перамовы аб вызваленні больш чым 800 палітычных зняволеных з розных краін Усходняй Еўропы. На новай пасадзе ён сканцэнтруецца на вяртанні амерыканскіх грамадзян на радзіму.
На гэтай пазіцыі Джон Коўл заменіць Адама Бёлера (Adam Boehler). Трамп адзначыў, што за час сваёй працы Бёлер забяспечыў вяртанне 196 закладнікаў.
Пасля завяршэння працы на пасадзе спецпасланніка Бёлер застанецца ў структуры адміністрацыі ЗША ў якасці старэйшага дарадцы і працягне курыраваць іншыя пытанні.

Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары