Свет

На расійскіх сілавікоў у канвойным вагоне на Каўказе напаў наркагандляр, якому пагражала пажыццёвае зняволенне. Яго забілі

Федэральная служба выканання пакаранняў (ФСВП) Расіі абвергла паведамленні пра бунт у цягніку з зняволенымі, які рухаўся па Паўночна-Каўказскай чыгунцы. Як сцвярджае служба, на станцыі Муртазава ў Кабардзіна-Балкарыі адбыўся не бунт, а напад аднаго з асуджаных на супрацоўніка канвою. Зняволены падчас вываду ў туалет напаў на канваіра і завалодаў яго табельнай зброяй.

Дзмітрый Пушкароў (з чорнай барадой) падчас экстрадыцыі з Грузіі. Скрыншот з відэа

У выніку нападу адзін супрацоўнік ФСВП загінуў, яшчэ трое атрымалі раненні. Іншыя супрацоўнікі канвою, якія прыбылі на дапамогу, застрэлілі нападніка. Сярод цывільных асоб пацярпелых не было.

Пазней выданне Baza паведаміла, што напад на канвой здзейсніў 43‑гадовы Дзмітрый Пушкароў, якога расійскія СМІ называюць «магаданскім Эскабарам». Раней яго экстрадавалі з Грузіі ў Расію па справе аб шэрагу злачынстваў, звязаных з наркотыкамі.

Паводле «Базы», Пушкарову пагражала пажыццёвае зняволенне, таму ён і мог наважыцца паспрабаваць уцячы. Яшчэ ў 2023 годзе ён, як сцвярджаецца, набыў буйную партыю наркотыкаў і арганізаваў яе дастаўку ў Магаданскую вобласць для далейшага збыту.

Пазней на адной з мясцовых малочнатаварных фермаў, паводле матэрыялаў крымінальнай справы, вырошчваліся расліны, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы. Ураджай захоўваўся ў падсобным памяшканні, якое кантраляваў Пушкароў. Акрамя таго, ён, як сцвярджаецца, кіраваў інтэрнэт-крамай па продажы наркотыкаў. У студзені 2024 года праз схованку ён перадаў аднаму з саўдзельнікаў больш за 1,3 кілаграма наркатычных рэчываў.

Пасля гэтага Пушкаровым зацікавіліся сілавыя структуры. Неўзабаве ён разам з іншымі фігурантамі справы выехаў за мяжу. Яго абвясцілі ў міжнародны вышук і затрымалі ў Грузіі. 24 верасня Пушкарова разам з яго саўдзельнікам Карнеем Федуновым экстрадавалі ў Расію.

Пушкарову выставілі абвінавачанні ў стварэнні і ўдзеле ў злачыннай супольнасці, спробе збыту наркотыкаў у асабліва буйным і буйным памерах, незаконным набыцці, захоўванні і перавозцы прэкурсараў, а таксама незаконным вырошчванні наркатычных раслін у буйным памеры. Акрамя таго, яму ставілі ў віну дадатковыя эпізоды, звязаныя з незаконным абарачэннем прэкурсараў і спробай збыту наркотыкаў у асабліва буйным памеры.

3 кастрычніка ФСВП паведаміла, што сям'і загінулага супрацоўніка і пацярпелым будзе аказаная неабходная дапамога. Супрацоўнікі УФСВП па Стаўрапольскім краі, якія прадухілілі ўцёкі з-пад варты, будуць прадстаўленыя да дзяржаўных узнагарод Расіі. Адна з узнагарод будзе прысуджаная пасмяротна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

Стала вядомая новая пасада адстаўленага начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска5

Завяршыла кар’еру і працавала ў «Жабцы». Гісторыя беларускай лучніцы, якая ўзяла ўсе залатыя медалі на чэмпіянаце Польшчы2

Прадавец кітайскіх электрамабіляў, які будаваў маштабныя планы, абвясціў аб банкруцтве

Каля «Інстытута культуры» знайшлі цела 26‑гадовага мінчука. Забойцу вызначылі праз 16 гадоў4

Імя «героя СВА», што пракруціў у фарш 8‑месячную дачку, занеслі на вайсковы мемарыял8

На Камароўцы пачалося паляванне на сала і мяса — што і колькі каштуе на рынку ў кастрычніку

Што такое лёгачная чума і як яна распаўсюджваецца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць