Свет1212

«Альтэрнатыва для Германіі» ў новаабраным ландтагу Саксоніі-Анхальт адразу ж запатрабавала спыніць падтрымку Украіны і адмяніць санкцыі супраць Расіі

У зямельным парламенце Саксоніі-Анхальт партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (АдГ) і «Саюз Сары Вагенкнехт» (BSW) прапанавалі спыніць вайсковую і фінансавую дапамогу Украіне, а таксама адмяніць санкцыі супраць Расіі, піша Deutsche Welle.

Сустаршыня «Альтэрнатывы для Германіі» Ціна Хрупала, лідар АдГ у зямлі Саксоніі-Анхальт Ульрых Зігмунд і сустаршыня АдГ Аліса Вайдэль. Фота: AP Photo/Ebrahim Noroozi

Адразу пасля ўстаноўчага пасяджэння новага ландтага ў Магдэбургу дзве партыі ўнеслі сумесную прапанову.

Яны заклікаюць парламент заявіць, што палітыка санкцый супраць Расіі, пастаўкі зброі і фінансавая падтрымка Украіны нібыта не далі выніку. Замест гэтага прапануецца перайсці да мірных перамоў. У дакуменце таксама змяшчаецца патрабаванне неадкладна адмяніць эканамічныя санкцыі супраць Расіі.

Пры гэтым зямельныя ўлады Германіі не маюць паўнамоцтваў самастойна вызначаць знешнюю або энергетычную палітыку краіны. Аднак АдГ і BSW разлічваюць выкарыстаць сваю большасць у ландтагу Саксоніі-Анхальт, каб аказваць палітычны ціск на федэральны ўрад у Берліне.

Сара Вагенкнехт заявіла, што гэта, паводле яе слоў, першы выпадак, калі нямецкі парламент выразна выступіў супраць палітыкі федэральнага ўрада ў дачыненні да Украіны і за мірныя перамовы. Яна заклікала да дыялогу з Масквой замест эскалацыі.

Вагенкнехт і сустаршыня АдГ Аліса Вайдэль таксама раскрытыкавалі федэральнага канцлера Фрыдрыха Мерца за ягоны нядаўні візіт у Кіеў і новыя фінансавыя абяцанні Украіне. Яны лічаць, што гэтыя грошы лепш было б выдаткаваць у самой Германіі.

Спецыяльнае пасяджэнне ландтага Саксоніі-Анхальт для абмеркавання гэтай прапановы запланавана на 14 кастрычніка.

Каментары12

  • Янка
    07.10.2026
    Ультраправыя і ультралевыя марыянеткі Пуціна аб'ядналіся без усялякіх праблем. Бо насамрэч ніякай прынцыповай розніцы паміж імі няма. Як няма прынцыповай розніцы паміж Gestapo і Stasi, аб вяртанні якіх яны мараць.
  • Барадзед
    08.10.2026
    Упс, подползет незаметно.
  • Барадзед
    08.10.2026
    Цирк уродов. Может пусть едут в Сибирь, там скоро зима?

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам7

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі33

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

Зяленскі: Такой дэманстратыўнай непавагі Расіі да ЗША яшчэ не было8

Ціханоўская: Беларускія ўлады заклікаюць жанчын нараджаць, але пасля нараджэння дзіцяці многія сутыкаюцца з фінансавай ямай14

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне29

У папы Льва XIV дыягназавалі рак2

Шаранговіч стаў аўтарам першай шайбы беларуса ў НХЛ у гэтым сезоне

Маладыя спартсмены ўсё часцей прымаюць душ у трусах. У чым прычына?7

«Чырвоны ўзровень трывогі — не працуем, жоўты — спрабуем працаваць, каб не з’ехаць з глузду»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам7

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць