Стала вядома, як падтрымаюць беларускі бізнэс, які пацярпеў праз атакі на склады Wildberries у Расіі
У жніўні беларускія кампаніі, чые тавары зазналі шкоду на складах у Расіі, звярнуліся ў Мінэканомікі па дапамогу ў атрыманні кампенсацый ад маркетплэйса. Цяпер сталі вядомыя падрабязнасці пра тое, калі і якую падтрымку атрымаюць такія прадаўцы, піша Office Life.

Месяц таму ў Міністэрстве эканомікі адбылася сустрэча з бізнэсменамі, чые таварныя запасы пацярпелі праз пажары на складах Wildberries у Расіі. Тады ў ведамстве паведамлялі, што выпрацаваныя падыходы да мер падтрымкі беларускага бізнэсу.
Пры звароце ў ТАА «ІМВБРБ» (беларуская юрыдычная асоба Wildberries) прадаўцам будуць аказваць падтрымку з улікам гэтага алгарытму. Пры гэтым дапамагаць плануюць у індывідуальным парадку, зыходзячы са спецыфікі тавараў, якія рэалізуюцца.
Цяпер жа ў Мінскім саюзе прадпрымальнікаў і працадаўцаў падзяліліся лістом ад Мінэканомікі, у якім гаворыцца, што ТАА «ІМВБРБ» у гэты момант звервае з дакументальным пацвярджэннем звесткі пра страчаныя тавары.
«У сувязі са значнай колькасцю зваротаў ад суб’ектаў гаспадарання працэс вызначэння аб’ёму аказваемай падтрымкі будзе паэтапным», — заявілі ў ведамстве.
Прапановы па падтрымцы абяцаюць накіраваць індывідуальна кожнаму прадаўцу ў асабісты кабінет на платформе Wildberries або перадаць праз менеджараў кампаніі. Завяршыць гэтую працу плануюць да канца лістапада.
Маштабныя праблемы праз пажары ў выніку атакаў украінскіх дронаў на лагістычных аб’ектах Wildberries у Расіі пачаліся 18 ліпеня. У Мінскім сталічным саюзе прадпрымальнікаў і працадаўцаў іх наступствы ацанілі як «вельмі істотныя для беларускай эканомікі».
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары