Грамадства55

Сікорскі прыгразіў Маску праз абмежаванні Starlink для УСУ

«Ты зноў гуляеш у палітыку? Мы сочым за табой», — напісаў міністр замежных спраў Польшчы.

Радаслаў Сікорскі. Фота: AP Photo / Geert Vanden Wijngaert

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі публічна звярнуўся да Ілана Маска пасля таго, як Space X абмежавала працу тэрміналаў Starlink падчас руху ва Украіне.

«Гэй, вялікі чалавек, ты зноў гуляеш у палітыку са сваімі прадуктамі? Як і твае еўрапейскія кліенты, мы сочым за табой», — напісаў Сікорскі.

Пры гэтым Польшча аплачвае частку тэрміналаў Starlink, якімі карыстаецца Украіна.

У сакавіку 2025 года Сікорскі публічна пасварыўся з Маскам праз Starlink для УСУ. Ён нагадаў, што Польшча плаціць каля 50 млн даляраў у год за спадарожнікавую сувязь для Украіны, і прыгразіў шукаць іншага пастаўшчыка, нагадвае УНІАН.

Маск адказаў: «Памаўчы, маленькі чалавек. Вы плаціце нікчэмную частку кошту. І замены Starlink няма». Пазней Маск запэўніў, што не збіраецца адключаць Украіне Starlink.

У жніўні 2026 года Сікорскі зноў прыгразіў перагледзець выплаты SpaceX, на гэты раз праз выключэнне Польшчы з еўрапейскай зоны роўмінгу Starlink. Ён абвінаваціў кампанію ў дыскрымінацыі польскіх карыстальнікаў.

Каментары5

  • Чэсный
    14.10.2026
    К. Крапiва, А аткуда кроў у жабы? Чывота он напутал.
  • Янка
    14.10.2026
    К. Крапiва, Крапіва/Атраховіч быў вельмі адважным у датычэнні да палякаў. Але маўчаў у анучу, калі ледзь не ўсіх ягоных калегаў па "Маладняку" і шмат каго па "Узвышшы" забілі саветы пад час вялікага тэрору 30х. Крапіва зрабіў пры саўку добрую кар'еру, ходзячы па галовах забітых саветамі калегаў.
  • моська
    14.10.2026
    моська (чиновник второго эшелона страны- брюссельской содержанки) гавкнула на слона

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк: Нават пры мінімальным беларускім раскладзе Пуціла і Пратасевіч пойдуць пад следства103

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы4

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць