Грамадства1111

МЗС Беларусі назваў план НАТА на выпадак расійскага нападу падрыхтоўкай да агрэсіі

Беларусь рашуча асуджае заявы галоўнакамандуючага аб'яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе генерала Алексуса Грынкевіча, які прадставіў так званую «Тэорыю перамогі». Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Руслан Варанкоў.

Паводле Варанкова, канцэпцыя прадугледжвае прэвентыўныя ўдары па беларускай тэрыторыі з выкарыстаннем дронаў і наземных рабатызаваных сістэм, хоць насамрэч план НАТА апісвае дзеянні ў адказ на напад Расіі на альянс.

«Пад прыкрыццём абарончых фармулёвак блок фактычна рыхтуе глебу для ваеннай эскалацыі і агрэсіі», — заявіў прэс-сакратар.

Ён таксама сцвярджае, што Беларусь нікому не пагражала, а яе ваенная дактрына мае выключна абарончы характар. МЗС заклікаў заходнія краіны да дыялогу і аднаўлення даверу.

Грынкевіч прадставіў «Тэорыю перамогі» на Варшаўскім форуме бяспекі. Яе мэта — спыніць магчымы расійскі напад на ўсходні фланг НАТА. План прадугледжвае тры этапы: адбіць першапачатковую атаку, спыніць далейшае прасоўванне і, калі агрэсія працягнецца, разбурыць здольнасць праціўніка кіраваць войскамі і забяспечваць іх.

У выпадку расійскага нападу сярод цэляў названыя расійскія камандныя пункты і сістэмы супрацьпаветранай абароны ў Беларусі, Калінінградскай вобласці і вакол Пецярбурга. Такія ўдары павінны адкрыць шлях для контрнаступу альянсу.

Беларуская тэрыторыя выкарыстоўвалася Расіяй для ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. 

Каментары11

  • Руслан
    14.10.2026
    А как товарищ Воронков расценивает размещение ядерного оружия России на территории Беларуси? Это подготовка чего? Пусть ответит!
  • Наталья
    14.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Збышак
    14.10.2026
    Беларусь нікому не пагражала, толькі вагнераўцы на экскурсію хацелі у Жэшув. І за пару дзень, Лукашэнка некалі казаў, саюзныя войскі будуць пад Ламаншам

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка2

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

Касаткі навучыліся паляваць на вялікіх белых акул і здабываць іх печань. Навукоўцы занепакоеныя наступствамі3

У Беларусі абнавілі публічную кадастравую карту

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны54

Акадэмію навук чакаюць вялікія змены3

Расіяне ўдарылі па парку ў Харкаўскай вобласці. Пяцёра загінулых, у тым ліку немаўля ў вазку6

Лідара кенійскай секты прызналі вінаватым у смерці 190 дзяцей. Ён прымушаў бацькоў марыць іх голадам7

Вілу каля Мінскага мора за 4,45 мільёна даляраў купіла кампанія, звязаная з «кашальком Лукашэнкі» Вараб'ём6

У падпале станцыі Starlink у Балгарыі падазраюць двух грамадзян Германіі2

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка2

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць