Свет11

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію

У інтэрв'ю італьянскай Corriere della Serra прэзідэнт Украіны патлумачыў сутнасць сённяшніх адносін з ЗША, паведамляецца ў яго тэлеграм-канале.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

«У нас заўсёды былі важныя і моцныя стратэгічныя адносіны са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Нашы двухбаковыя адносіны пачалі асабліва актыўна развівацца падчас поўнамаштабнай вайны. Я ўдзячны за ўсю падтрымку. Але мы заўсёды будавалі нашы адносіны на сумленнасці, справядлівасці і, найважнейшае, празрыстасці. Бо калі ты хлусіш, а твой народ ваюе, гэта вельмі балюча. Таму я заўсёды хацеў нічога не хаваць і не хлусіць прэзідэнту Злучаных Штатаў», — заявіў Зяленскі.

Па яго словах, ва Украіне больш агульнага з Амерыкай, чым у Амерыкі з Расіяй, што ўсведамляе большасць людзей ва Украіне і Злучаных Штатах Амерыкі, і далей хацелася б мець такія адносіны.

«Пазіцыя вельмі простая. Мы выступаем за ўзаемнае спыненне агню ў энергетычнай сферы. Калі мы гаворым пра тое, што не павінны наносіць удары па энергетычных аб’ектах Расійскай Федэрацыі пасля таго, як яны б’юць па нашых газавых аб’ектах, электраэнергетыцы, нафце — па ўсім. Рускія б’юць. Амерыка не можа спыніць.

Давайце верыць у тое, што Амерыка вельмі хоча, але не можа гэтага зрабіць. Тады я як партнёр іду насустрач прэзідэнту Трампу: калі яны б’юць па нас, а мы не можам адказаць, гэта несумленна і несправядліва. Але калі вам гэта неабходна, калі вы не можаце ўтаймаваць Пуціна, то дайце нам супрацьракетныя сродкі, каб я мог абараніць энергетычную інфраструктуру. Не змаглі спыніць Пуціна — дапамажыце Украіне», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Каментары1

  • І
    20.10.2026
    ЗША можа, але не жадае спыніць Масковію. Так дакладней.
    Амкрыканскі народ жадае, але не можа спыніць Масковію. Бо ў іх кіраўніцтве ружы нарцыс які любіць Пуціна (хутчэй за ўсе за грошы).
    Зразумела што Зеленскі будучы на сваей пасадўк вымушаны сябе стрымліваць ў словах і сказах ў бок да ЗША. Бо ен нясе адказнасць за ўсю Украіну.

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны49

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

На полі пад Мядзелам людзі сустрэлі вялікага мядзведзя ВІДЭА8

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны49

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць