Свет33

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам

Аналітыкі папярэджваюць: ва ўмовах цяперашняй напружанасці нават папераджальныя стрэлы могуць справакаваць сутыкненне.

Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі 20 кастрычніка папярэдзіла Пхеньян пра жорсткі адказ у выпадку правакацый. Заява прагучала пасля пагроз КНДР узмацніць узбраенне на мяжы, паведамляе Reuters.

Прычынай абвастрэння сталі інцыдэнты падчас будаўніцтва паўночнакарэйскіх памежных умацаванняў. Паводле Сеула, вайскоўцы КНДР, якія ўсталёўваюць міны і загароды, сёлета каля 50 разоў перасякалі ваенную дэмаркацыйную лінію — мяжу паміж пазіцыямі дзвюх армій.

Паўднёвакарэйскія вайскоўцы праз гучнагаварыцелі патрабавалі ад іх адысці і рабілі папераджальныя стрэлы. У Сеуле называюць гэта законнымі абарончымі дзеяннямі.

Пхеньян трактуе іх інакш. Сястра кіраўніка КНДР Кім Ё Чжон абвінаваціла паўднёвакарэйскую армію ў правакацыях і стварэнні пагрозы для салдат, якія будуюць умацаванні. Яна заявіла, што ў адказ КНДР можа размясціць дадатковую тактычную ўдарную зброю і аднавіць прапагандысцкія перадачы на мяжы праз гучнагаварыцелі. Такія перадачы — адзін са спосабаў псіхалагічнага ціску, які бакі выкарыстоўвалі дзесяцігоддзямі. Летась абедзве Карэі спынілі іх дзеля зніжэння напружанасці. 

У адказ на пагрозы Пхеньяна паўднёвакарэйскае Міністэрства абароны заявіла: «Калі Паўночная Карэя выкарыстае нашы законныя захады як нагоду для далейшых правакацый, мы рашуча пакараем яе».

Аналітыкі заявілі, што супрацьстаянне павялічвае рызыку вайсковага сутыкнення. Галоўная небяспека цяпер — памылковая ацэнка дзеянняў іншага боку. Былы супрацоўнік Камандавання ААН Майкл Босак патлумачыў Reuters: паўночнакарэйскія вайскоўцы могуць прыняць папераджальныя стрэлы за атаку, пры якой праціўнік проста не трапіў у цэль, і адкрыць агонь у адказ.

Каментары3

  • Капец
    20.10.2026
    Яшчэ і Зяленскі масла ў вагонь паміж двума Карэямі падліў.
  • Шнобелеу́ка
    20.10.2026
    Трэба "міратворцу" Трампу хутка ехаць напругу здымаць, дамау́ляцца з сябрам ынам
  • Доналд Фрэдавіч
    20.10.2026
    Шнобелеу́ка, лічу, паўднёвыя карэйцы павінны весці сябе больш сціпла і заключыць здзелку, бо Кім Чэн Ын - паважажае Амерыку і мяне асабіста, мы з ім сябры, а сяброў трэба абараняць. (з чарнавіка прамовы перад Шнобелеўскім камітэтам)

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць