Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%
Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху звязаў рэзкае скарачэнне актыўнасці ботаў з украінскімі ўдарамі па дата-цэнтрах «Яндэкса».

Падчас прэзентацыі новай стратэгіі нацыянальнай бяспекі Нетаньяху заявіў, што расійскія сеткі ботаў распаўсюджвалі антыізраільскія паведамленні, якія ён ахарактарызаваў як праявы крайняга антысемітызму.
Паводле прэм’ера, пасля ўкраінскіх удараў па дата-цэнтрах «Яндэкса» — комплексах сервераў для захоўвання даных — 60% гэтай актыўнасці знікла. Нетаньяху не патлумачыў, як атрымалі такую лічбу. Незалежнага пацвярджэння гэтай ацэнкі няма.
Нетаньяху таксама сказаў, што Ізраіль працягвае ўздымаць пытанне антыізраільскіх кампаній перад расійскімі чыноўнікамі, а ён сам пры неабходнасці размаўляе з Уладзімірам Пуціным.
Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары