Грамадства33

Паміж вакзалам і праспектам Незалежнасці ў Мінску з'явіцца новы будынак

У цэнтры Мінска, паміж чыгуначным вакзалам і праспектам Незалежнасці, плануюць пабудаваць новы шматфункцыянальны будынак. Заказчыкам праекта выступае Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, а архітэктурную канцэпцыю распрацаваў інстытут «Белдзяржпраект», піша Domovita.by.

Пад будаўніцтва выдзелілі ўчастак плошчай 0,4054 гектара, гэта значыць крыху больш за 4 тысячы квадратных метраў. Ён знаходзіцца побач з галоўным корпусам БДУ, хімічным і геаграфічным факультэтамі ўніверсітэта. Непадалёк размешчаныя Прывакзальная плошча і станцыя метро «Плошча Леніна». Цяпер гэтая тэрыторыя адносіцца да земляў агульнага карыстання.

Пакуль невядомыя ні дакладная колькасць паверхаў у будынку, ні выгляд яго фасадаў. Візуалізацыі і іншыя матэрыялы праекта абяцаюць апублікаваць да пачатку грамадскага абмеркавання. Архітэктарам трэба ўпісаць новую пабудову ў наяўную забудову цэнтра горада з улікам вышыні, аб’ёму і прызначэння аб’екта, а таксама генеральнага плана Мінска.

Для гэтага квартала пакуль не зацверджаны праект дэталёвага планавання, які вызначае параметры забудовы тэрыторыі. Таму канцэпцыю вынеслі на грамадскае абмеркаванне яшчэ да пачатку праектавання.

Абмеркаванне будзе праходзіць з 26 кастрычніка да 10 лістапада 2026 года ўключна. Усе схемы і ілюстрацыі размесцяць на сайце адміністрацыі Маскоўскага раёна ў раздзеле «Грамадскія абмеркаванні». З 29 кастрычніка да 10 лістапада там таксама будзе даступная анлайн-трансляцыя з прэзентацыяй праекта.

Гараджане змогуць дасылаць свае заўвагі і прапановы ў адміністрацыю Маскоўскага раёна. Гэта можна будзе зрабіць звычайнай поштай па адрасе: праспект Дзяржынскага, 10, або праз электронную пошту [email protected]. У звароце неабходна пазначыць, што ён тычыцца грамадскага абмеркавання.

Пасля завяршэння абмеркавання ўсе атрыманыя меркаванні разгледзіць архітэктурна-горадабудаўнічая рада пры галоўным архітэктары Мінска, а раённая камісія падвядзе вынікі ў заключным пратаколе.

Каментары3

  • Канкурэнцыя
    20.10.2026
    І зараз мапід туды бахне панэлечку на 16 паверхаў, ля мёд 😍
  • Архитектар
    20.10.2026
    Ведь всем известно, что минск расположен на острове.
  • Не то слово
    21.10.2026
    Архитектар, можно Минское море начать осушивать. Как в Нидерландах.

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў3

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў3

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць