Грамадства

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме

Экс-палітвязень у сваім фэйсбуку напісаў, што гэта былі кнігі. «Таму тыя дні, калі пад рукой былі кнігі — гэта самыя лепшыя дні для твайго настрою. Не важна якія. Нават Шылава з Данцовай».

Фота з фэйсбука Ігара Лосіка

«Рэч, якая рэальна не дае паехаць дахам у турме — гэта кнігі. Я з дзяцінства чытаў іх залпам, у школьнай бібліятэцы ў мяне пастаянна сканчаліся картачкі, а на дзень народзінаў і Новы год я прасіў падараваць мне не цацкі, а энцыклапедыі.

Да турмы я жыў у пастаянным рэжыме пошуку інфармацыі і навінаў, напісання пастоў, малявання нейкіх мемаў, меў вялікую сетку буйных каналаў і проста быў зацягнуты ў гэты вір з галавой. Час ляцеў вельмі хутка.

Калі я трапіў у турму, я зразумеў, што час можа запаволіцца ў 100 разоў. Што адзін дзень з пад'ёму і да адбоя можа цягнуцца як цэлы тыдзень. А калі ў цябе такіх дзён да 07.07.2034 (дата выхаду), то можна паехаць дахам ад адных думак.

Калі ты сядзіш у ШІЗА без анічога, акрамя толькі мыла і туалетнай паперы, ды яшчэ і на жудасным холадзе, то час запавольваецца яшчэ мацней.

Таму тыя дні, калі пад рукой былі кнігі — гэта самыя лепшыя дні для твайго настрою. Не важна якія. Нават Шылава з Данцовай, але калі ты пагружаешся ў чытанне, то дзень пралятае, а бывае нават, што і забываеш, што ты знаходзішся ў турме.

Калі ў камеры не было кнігі ці не грала радыё, я лавіў рэальную панічную атаку ад цішыні і думак, як бавіць час кожны дзень ад раніцы і да адбою.

Аднойчы, на Жодзіна мяне знянацку перавялі ў іншую камеру, а кнігі з сабой узяць не дазволілі. Да наступнага прыходу бібліятэкара было два тыдні, але я неяк цудам вылавіў яго і выпрасіў даць мне хоць якую кнігу каб бавіць гэты час. Ён відаць, разумеў як гэта важна і прынёс мне зборнік вершаў Рабіндраната Тагора з бенгальскай мовы. Гэта быў сапраўдны ўдар.

Калі ты сядзіш на ПКТ у Наваполацку, у цябе ёсць толькі спіс з 400 дазволеных адміністрацыяй кніг, а адну кнігу ты бярэш на тыдзень ці на два. Таму ў мяне быў нават рытуал, каб расцягваць яе на ўвесь гэты час. Там як і цукеркі, так і старонкі ты дзеліш порцыямі на кожны дзень.

Паўтары цукеркі на дзень, каб хапала на месяц.

І 50 старонак на дзень, каб кнігі хапіла да наступнай. Стараешся ўзяць па памяці самую тоўстую кнігу, каб чытаць даўжэй па часе.

Таму чытаць там я пачаў з «Вайны і міра», але аднойчы неяк так адбылася, што другі том я прачытаў за дзень. Настолькі мне спадабалася.

У школе я прынцыпова не чытаў класічную літаратуру, а ў турме знайшоў шмат цікавага. Напрыклад, «Угрум-рака» ці «Золата» Маміна-Сібірака.

Класіка аказалася цікавай, бо многія пісьменнікі таксама прайшлі праз турмы за свае перакананні. 

Заўважыў адну дэталь, над якой ніколі раней не задумваўся. Ці не ў кожнай кнізе з соцень прачытаных, у сюжэце абавязкова будзе турма. Ці зняволены. Ці нявінна асуджаны. Ці бандыт. Ці рэпрэсіі. Якую кнігу не бяры: хоць дзіцячыя пра Чыпаліна ці Тома Сойера, ці нешта сур'ёзнае — у кожнай кнізе прысутнічае турма: прама ці ўскосна. 

Адзін зняволены, які адсядзеў 23‑ы гады (ён сеў у турму ў 2001 годзе, толькі ўявіце) называў гэты спіс літаратуры на ПКТ «мрачные миры». Я спачатку таксама не разумеў чаму, але рэальна, ці не ў кожнай кнізе, падабранай адміністрацыяй калоніі, у сюжэце акрамя турмы абавязкова згадваўся б і суіцыд. Адзін з герояў абавязкова ці вешаўся ці страляўся ці труціўся. Гэта ж трэба так дасканала падысці да гэтага няшчаснага спісу кніг для зняволеных! І гэта пры тым, што сама бібліятэка на калоніі даволі вялікая і добрая. Там нават былі кнігі, якія прызнаныя ў Беларусі «экстрэмісцкімі». 

Кнігі ў турме пачынаюць чытаць нават тыя, хто за сваё жыццё не прачытаў ні адной (а такіх зараз пераважная большасць сярод моладзі). І ўсе пачынаюць з «графа Монтэ-Крыста».

Гэта самая зацёртая кніга ва ўсіх СІЗА, дзе я быў. А быў я на многіх. І ўсім рэальна падабаецца настолькі, што яны захапляюцца чытаннем, пераходзяць з Дзюма на Жуль Верна, а потым на Харары «Sapiens», пачынаюць складаць свой спіс літаратуры, выпісваць думкі і цытаты і самі пачынаюць пісаць.

Чытанне ў турме — гэта ці не галоўны з нямногіх спосабаў захаваць за сабой права распараджацца ўласнымі думкамі і пераносіцца розумам за сцены турмы, калі целам знаходзішся ў ёй.

Каментары

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы Кіеў — Масква — Вашынгтон пройдуць у пачатку лістапада5

Памёр бізнэсмен Лучанскі, якога часопіс Time у 1990‑х назваў «самым небяспечным нязлоўленым злачынцам у свеце»1

Славутага беларускага псіхолага абвінавацілі ў харасменце. Праз гэта цяпер могуць быць праблемы не толькі ў яго43

У Мінску з'явіліся кантэйнеры для непатрэбнага адзення і абутку. Дзе яны стаяць

Жыгар: Лабісты Лукашэнкі неўзабаве выступяць з адкрытым лістом за «далучэнне ЕС да гуманітарнага трэку»120

«Ну што, піндос, наваяваўся? Зараз мы табе пакажам». Як здзекваліся ў расійскім палоне з амерыканца Хабарда, якога выпусціў Пуцін6

Сэрвіс Airbnb забараніў патрабаваць ад гасцей прыбіраць апартаменты і мыць посуд3

У ЗША ўжо плыве першы танкер з расійскім дызелем13

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць