Здарэнні2020

«Быў пустэльнікам, але быў спакойны». Што вядома пра пенсіянера, які страляў па міліцыі ў Астравецкім раёне

«Пасля таго, як яго маці забіў нейкі алкаш і кінуў у студню, М. перастаў сябраваць з галавой. Гадоў мо дваццаць з таго прайшло», — расказала адна з жыхарак.

У Астравецкім раёне 65‑гадовы мужчына адкрыў агонь па супрацоўніках міліцыі, якія прыехалі праверыць паведамленне пра пагрозы суседзям. Сілавікі прымянілі зброю на паражэнне, мужчына загінуў.

Пазней мясцовыя жыхары навакольных вёсак распавялі Onliner пра жыццё мужчыны, які страляў у міліцыянераў.

Вёска Старая Рудня, дзе мінулым вечарам адбылося надзвычайнае здарэнне, знаходзіцца ў Астравецкім раёне. Мужчына, які страляў, па імені М. жыў на хутары проста ў лесе — крыху ўбаку ад самога сяла, дзе захавалася ўсяго некалькі жылых дамоў.

Па словах жыхароў суседніх вёсак, калісьці М. працаваў лесніком, але ў апошнія гады жыў «як пустэльнік».

Электрычнасць у яго доме адрэзалі — мяркуючы па ўсім, за нявыплату.

— Пасля таго, як яго маці забіў нейкі алкаш і кінуў ў студню [калодзеж], М. перастаў дружыць з галавой. Гадоў мо дваццаць з таго прайшло, — распавяла Onliner адна з жыхарак суседняй вёскі Антонішкі.

Пра ўчорашняе здарэнне, кажа жанчына, яна даведалася ад сына: стрэлаў у іх вёсцы чуваць не было.

Непадалёк ад хутара размешчаны яшчэ адзін дом. Па словах мясцовых, туды ў цёплы сезон прыязджае дачнік са Смаргоні. Менавіта ён і выклікаў міліцыю, калі М. адкрыў стральбу.

— Усё гэта пачалося ўчора а дзясятай вечара. А яго [М.] бачыла днём у тры часы. Ён ехаў на ровары на могілкі да маці, а потым назад. Мы пагаварылі. Спытала пра здароўе, сказаў, што слабое, што грошай няма. Кажу: «Пачакай, хоць хлеба табе дам». Але ён паехаў, не захацеў нічога браць…

Па словах яшчэ адной мясцовай жыхаркі, М. ведалі ўсе вакол. Яна таксама пацвярджае, што мужчына моцна змяніўся ў паводзінах пасля трагічнай гібелі маці.

— У яго былі нейкія завіхрэнні. Бывала казаў, што нібыта на сасонцы ў яго ксёндз сядзеў або што яго там нехта сцярог ці забіць хацеў, — успамінае жыхарка Т.

Па яе словах, М. так і не аформіў пенсію, хоць ужо падыходзіў па ўзросце. Казалі, што ў мужчыны заставаўся пашпарт яшчэ савецкага ўзору, і, верагодна, па гэтай прычыне ўзніклі праблемы з дакументамі.

— Ён быў такі адзіночка. Хоць у яго ёсць яшчэ родны брат. Жыве ў вёсцы пад Астраўцом.

— Як думаеце, адкуль у яго зброя? Ён быў паляўнічым?

— Не ведаю. Ён зусім адзін у тым лесе жыў, можа, таму і трымаў стрэльбу.

— Ці праяўляў ён раней агрэсію?

— Ой, не-е-е. Спакойны быў. Але апошнім часам не падпускаў да сябе людзей. Толькі мужчыну, што прыязджаў са Смаргоні. Яго хата непадалёк ад хутара. Ён у гэту суботу прыходзіў у аўталаўку, купляў цукар, батон і адносіў М…

Каментары20

  • AlexxlA
    23.10.2026
    шкада чалавека
  • Але
    23.10.2026
    Абарзелі ад беспакаранасці - давядуць любога.
  • Павел
    23.10.2026
    А ці страляў ён у тых міліцыянтаў увогуле?! Маглі проста забіць чалавека, а цяпер прыдумляюць

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк: Нават пры мінімальным беларускім раскладзе Пуціла і Пратасевіч пойдуць пад следства103

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы4

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць