Грамадства1717

Рух на плошчы Бангалор у Мінску зменіцца. Новаўвядзенні глабальныя

Якія змены плануюцца?

Фота: Мінск-навіны

Хутка на плошчы Бангалор кардынальна зменіцца схема дарожнага руху. Цяпер у цэнтры кола працуе цяжкая тэхніка, а неўзабаве там прыбяруць праезд па крузе і паварот з вуліцы Сурганава направа, піша Onliner.by са спасылкай на «Мінскі кур'ер». 

На плошчы Бангалор у перспектыве адкрыецца станцыя метро «Парк Дружбы народаў», таму ў тым раёне ўжо доўга кіпяць работы, перакладваюцца інжынерныя сеткі. У сувязі з гэтым схема руху зноў перакройваецца

 — Змены ў арганізацыі дарожнага руху на плошчы Бангалор плануем увесці ў канцы лістапада — пачатку снежня 2026 года, — расказаў кіраўнік праекта і намеснік галоўнага інжынера прадпрыемства «Мінскметрабуд» Сяргей Грэчкін. — Адразу пасля гэтага станем узводзіць платформавы ўчастак і другі вестыбюль будучай станцыі. Сёння на самым крузе манціруюць канструкцыі першага вестыбюля, а ўнутры развязкі ідзе ўладкаванне контуру станцыі метадам «сцяна ў грунце» і гідраізаляцыя. У бок вуліцы Някрасава будуюцца абаротныя тупікі — такія работы разлічваем завяршыць у пачатку 2027-га. Іншых буйных зменаў для транспарту і пешаходаў на вуліцы М. Багдановіча пакуль не плануецца.

Згодна з новай схемай, класічнага круга больш не будзе. Аб'язны шлях з боку Арлоўскай ужо падрыхтаваны: спецыялісты паклалі свежы асфальт, нанеслі разметку, абазначылі новы рэгуляваны пераход і абсталявалі прыпынак у кірунку вуліцы Някрасава.

Схемы руху па палосах перабудавалі:

  • калі ехаць з боку Някрасава, з крайняй правай паласы можна будзе павярнуць на Арлоўскую, а з трох астатніх — рухацца толькі прама. Далей, на выгіне дарогі, тры паласы накіруюць транспарт да вуліцы Кульман і яшчэ тры — у бок Сурганава;
  • пры руху па вуліцы М. Багдановіча з боку Кульман павярнуць направа на Сурганава дазволяць толькі з першай паласы, тры іншыя вядуць выключна прама. Адразу за скрыжаваннем дарога пашырыцца: па тры паласы пойдуць у бок Някрасава і Арлоўскай;
  • з Сурганава аўтамабілісты павінны будуць спачатку сысці налева, а затым атрымаюць магчымасць з трох палос паварочваць направа ў кірунку Някрасава, а з дзвюх астатніх — сысці налева да Кульман.

Як адзначаецца ў паведамленні, пасажырам грамадскага транспарту таксама варта загадзя вывучыць схему: прыпынкі «Плошча Бангалор» на Сурганава ў абодвух кірунках змясцілі ў бок вуліцы Куйбышава. Але на Арлоўскай (пры руху да Л. Карастаянавай) прыпыначны пункт застанецца на звыклым месцы. У раёне скрыжавання вуліц М. Багдановіча і Сурганава, з боку дома №102 на М. Багдановіча, запрацуе новы рэгуляваны пераход у кірунку вуліцы Някрасава.

За ім пешаходная дарожка пойдзе ўздоўж будаўнічай пляцоўкі да новага прыпыначнага пункта, які заменіць той, што цяпер размяшчаецца бліжэй да дома №88 на Сурганава. Там жа, бліжэй да Арлоўскай, пабудаваны новы рэгуляваны пераход. Перайсці дарогу праз М. Багдановіча ад дома №88 у кірунку Арлоўскай ужо не атрымаецца, паколькі ў гэтым месцы разгорнецца будаўнічая пляцоўка, месца вытворчасці работ будзе агароджана. А вось пешаходныя шляхі ўздоўж гэтага дома ў кірунку Някрасава захаваюцца.

Ці вернецца Бангалор да звыклага выгляду пасля адкрыцця трэцяй веткі метро, пакуль невядома, падкрэсліваюць у публікацыі. У перспектыве на плошчы, а таксама на вуліцы Сурганава разгорнуцца новыя будаўнічыя пляцоўкі — для чацвёртай лініі падземкі.

Каментары17

  • Сергей
    23.10.2026
    Всё лучше идиотского круга.
  • .
    23.10.2026
    Чыноўнікі і праекціроўшчыкі самі наблыталі ў схеме, яна не супадае з апісаннем. Назву вул.Арлоўская нанеслі там, дзе ўжо вул.Сурганава.
    І фактчэкінг пры перадрукоўцы (ён жа існуе? ну існуе ж?) павінен быў адзначыць гэтую памылку.
  • Žvir
    23.10.2026
    Heta niejdzie, chaliera viedaje dzie, až za Kamaroŭkaj...

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе17

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

«Сказалі, што і трубку дамафонную забяруць». У беларуса, які з'ехаў у Польшчу, цяпер забіраюць маёмасць

Трамп забараніў будучым прэзідэнтам ЗША перабудоўваць Авальны кабінет, які ён адрамантаваў4

У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка11

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра28

Эдуарда Бабарыку не пераводзілі на турэмны рэжым, ён застаецца ў калоніі ў Горках

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца9

Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам кашалька Лукашэнкі4

Прадаецца былая рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Віцебскам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе17

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць