Здароўе

Афтальмолаг расказаў, пра якую небяспеку папярэджваюць «мушкі» перад вачыма

Беларускі доктар-афтальмолаг вышэйшай катэгорыі Вадзім Мурашка расказаў «Мінскай праўдзе», у якіх выпадках «мушкі», успышкі і кольцы перад вачыма могуць сведчыць пра небяспеку для зроку і патрабуюць тэрміновага звароту да спецыяліста.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Па словах доктара, «мушкі», асабліва прыкметныя на светлым фоне, часта з’яўляюцца ўзроставай зменай, звязанай з дэструкцыяй шклопадобнага цела вока. Яго валокны могуць змяняць структуру, зліпацца і ўтвараць невялікія памутненні.

Звычайна яны не нясуць небяспекі. Калі колькасць такіх «мушак» гадамі не змяняецца, то падстаў для тэрміновага звароту да доктара няма. Аднак праз стомленасць яны могуць станавіцца больш прыкметнымі.

Іншая сітуацыя ўзнікае пры раптоўным адслаенні шклопадобнага цела ад сятчаткі. У такім выпадку чалавек можа нечакана заўважыць буйное памутненне ў цэнтры поля зроку. Яно не абавязкова мае форму звычайнага кольца Вейса: можа быць С-падобным, лінейным, частковым або нагадваць вялікі шар.

Пры гэтым нярэдка з’яўляюцца ўспышкі, іскры або маланкі перад вачыма. Такія з’явы могуць сведчыць пра нацяжэнне сятчаткі. Прыблізна ў 14% выпадкаў падчас адслаення шклопадобнага цела ўзнікае разрыў сятчаткі. Рызыка ўскладнення павялічваецца, калі адначасова пагаршаецца зрок або адбываецца кровазліццё ў шклопадобнае цела.

Афтальмолаг назваў некалькі трывожных сімптомаў, пры з’яўленні якіх неабходна звярнуцца да спецыяліста на працягу дня. Да іх належаць раптоўнае і рэзкае павелічэнне колькасці «мушак», з’яўленне буйных памутненняў, падобных да кольца, воблака або заслоны, частыя ці пастаянныя ўспышкі і маланкі перад вачыма.

Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на цень або заслону збоку, якая нібыта закрывае частку поля зроку, а таксама на раптоўнае пагаршэнне зроку ці скажэнне абрысаў прадметаў.

Калі ўспышкі ўзнікаюць адразу ў абодвух вачах і суправаджаюцца галавакружэннем, дваеннем у вачах, слабасцю або парушэннем маўлення, прычына можа быць не ў саміх вачах, а ў неўралагічным парушэнні. Такія сімптомы патрабуюць неадкладнай медыцынскай ацэнкі.

Для выяўлення магчымых пашкоджанняў сятчаткі неабходны агляд вочнага дна з пашыранай зрэнкай. Лекар закапвае спецыяльныя кроплі, пасля чаго даследуе перыферычныя ўчасткі сятчаткі з дапамогай спецыяльных лінзаў. Працэдура бязбольная.

Па словах Вадзіма Мурашкі, калі разрыў сятчаткі выявіць своечасова, яго часта можна залячыць лазерам і такім чынам не дапусціць адслаення сятчаткі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь17

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь17

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць