Аляксандр Азараў разам з жонкай адкрыў у Варшаве дэтэктыўнае агенцтва. Яно прапануе правяраць сужэнскую вернасць, шукаць інфармацыю пра людзей і выяўляць шпіёнскія праграмы. Як ідуць справы?

За першыя дзевяць месяцаў працы польскія кліенты заплацілі дэтэктыўнаму агенцтву «Рэкс» Аляксандра Азарава крыху больш за 20 тысяч злотых — каля 4,8 тысячы еўра. Аднак выдаткі перавысілі выручку: страты склалі больш за 5 тысяч еўра, паведамляе эканамічны аглядальнік Вадзім Сяховіч.
Адзін з заснавальнікаў BYPOL і былы прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета адкрыў Agencja Detektywistyczna Reks у Варшаве ў сакавіку 2025 года разам з жонкай Таццянай. Ёй належыць 40% кампаніі.
Агенцтва прапануе, сярод іншага, праверку сужэнскай нявернасці за 15 тысяч злотых — крыху больш за 3,5 тысячы еўра. Карпаратыўная выведка, пошук інфармацыі ў адкрытых крыніцах і праверка біяграфічных звестак супрацоўнікаў каштуюць па 2 тысячы злотых, або каля 470 еўра.
За збор генетычнага матэрыялу для ДНК-тэста просяць 5 тысяч злотых — да 1,2 тысячы еўра.
Праверка тэлефона ці камп’ютара на шпіёнскія праграмы абыдзецца прыкладна ў 425—470 еўра.
Гадзіна аператыўнай дэтэктыўнай працы каштуе 150 злотых — каля 35 еўра. Агенцтва таксама займаецца генеалагічным пошукам сваякоў.
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары