Каментары да артыкула

Ва Уроцлаве беларусам залілі замкі мантажнай пенай і напісалі на дзвярах «Прэч». З кватэры іх вызвалялі ратавальнікі

  • Žvir
    22.10.2026
    Z historyi viadoma, što tak pačynalisia ckavanni habrejskaha nasielnictva ŭ Niamieččynie z prychodam da ŭłady Hitliera. Jak bačym, ničoha novaha palaki nie prydumali, usio heta ŭžo było. Pytannie tolki, ci buduć daliejšyja padabienstvy, bo z boku ŭładaŭ niama nijakaj uciamnaj reakcyi, što moža być zrazumieta, jak prychavanaje zaachvočvannie.
  • Nemo
    22.10.2026
    Žvir , Вось уявіце сабе, прыехала пара палякаў у які-небудзь Гомель, пасялілася ў старым неблаганадзейным доме і давай скаргі ў адміністрацыю пісаць.
  • Žvir
    22.10.2026
    Nemo, ujaviŭ, i što ?
  • Nemo
    22.10.2026
    Žvir , У вас дзверы заўсёды былі адчыненыя, вам так зручней, а нас вас скаргі пішуць. Любіце стукачоў? А бамжу жыць няма дзе, ну пераначаваў, ну і што? У іх там укралі што, можа абзывалі, ці што?
  • Žvir
    22.10.2026
    Nemo, vy nia bačycie roźnicy pamiž zachadami praduhliedžanymi zakonam i pravam, i samaŭpraŭstvam i hvałtam dy apraŭdvajecie apošniaje ?
    I chto tut nadoječy čyrykaŭ pra "palityčnaje ŭschodnictva" pryščeplienaje biełarusam ? Ha ? Anu vyłaź siudy !
  • пацанчык з раёна
    22.10.2026
    Nemo, Дапусьцім я здымаю кватэру і ў наш падзік да мясцовай алкаты павадзіліся цёгацца бамжы, а потым у падвале сталі знікаць рэчы. Мае рэчы. Дык хто мае больш правоў у гэтым падзіку, я калі заплаціў рэнту гаспадару ці нейкі бомж? Цяпер я тут гаспадару ў гэтым падзіку. Ёсць дамафон, код, ключы. Ты хто такі, чаго лезеш у дзверы? да каго ідзеш? Няхай мясцовыя нясуць адказнасць за сваіх сяброў. Напісаць скаргу гэта па боскай міласці, я ж магу і па-пацанскі яму растлумачыць што з ім будзе наступным разам калі нешта з маіх рэчаў знікне.
  • Nemo
    22.10.2026
    пацанчык з раёна, Дык ента, часцей за ўсё ў падвале жылога дома можна захоўваць прыватныя рэчы. А калі вы прадпрымальнік і вядзеце такую дзейнасць, то гэтае памяшчэнне трэба загэгістрыраваць як склад. Дык вось, спадарству, як раз такі па-вашаму, па-пацанску ветліва патлумачылі, што так паводзіць сябе нельга. А калі б накаталі заяву, то за нелегальнае выкарыстоўванне падвалу наступствы маглі б быць значна горшыя.
  • Nemo
    22.10.2026
    Нда, бізьнесьмены з дарагім электрароварам у дзяшовай кварціры.
  • Сергей
    22.10.2026
    Nemo, Нда, бізьнесьмены з дарагім электрароварам у дзяшовай кварціры.------------------------ там дешевая квартира столько, сколько большинство беларусов и не имело в бюджете.
  • Indrid Cold
    22.10.2026
    Цікава які раён - калі Nadodrze - то нармальная справа, шмат паталогіі і алкашэй, тым больш у камяніцах. 100% які небудзь стары дзед які глядхіць TV Republika альбо wPolsce 24 пераглядзеў рускай прапаганды, альбо наслухаўся Браўна і вырашыў узяць справы ў свае рукі. Пкраехаць у іншы, больш новы дом і ўсё.
  • Былы палітычны
    22.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Leo
    22.10.2026
    Indrid Cold, А что не так с TV Republika? Каждый день смотрю желание залить пеной дверь беларусикам не возникает.
  • Пажарны
    22.10.2026
    Прасіць Прытулак у́ Брытаніі .
  • Так
    22.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Гражданин ЕС
    22.10.2026
    Надо было размауляць на мове! Сами виноваты
  • Парада
    22.10.2026
    Прыехалі ў Еўропу і навязваюць свае правілы яшчэ! Тамака свабода і дэмакратыя: ніякія дзверы ніхто не зачыняе, кожны можа заходзіць не толькі ў агульныяя памяшканні, але і прынята вітаць сяброў-акупасаў у сваіх хатах. Трэба прызвачвацца да правілаў цывілізаванага сьвету!
  • Gorliwy Litwin
    22.10.2026
    Палякі самі не так даўно ў той Уроцлаў панаехалі, ўсяго 80 гадоў таму. Нельга выключаць што немцы іх аднойчы папросяць спер**ляць.
  • 103
    22.10.2026
    Gorliwy Litwin, ​да спадара ведама, гістарычны арэал рассялення славянскіх плямёнаў сягае далёка на захад. Нават сам Берлін знаходзіцца на землях палабскіх славянаў, а яго назва мае менавіта славянскае паходжанне.
    ​Што тычыцца Уроцлава, ён быў заснаваны ў X стагоддзі чэшскім князем Ураціславам I (адсюль і назва), а доўгі час ім кіравала польская дынастыя Пястаў. Гэта гістарычна славянскі горад і славянскія землі, якія на працягу стагоддзяў проста падвяргаліся паступовай германізацыі і нямецкай каланізацыі.
    ​Пасля Другой сусветнай вайны адбыўся глабальны перадзел межаў. Польшча страціла велізарныя тэрыторыі на ўсходзе, але ў якасці кампенсацыі атрымала на захадзе землі з часткова анямечаным насельніцтвам, вернуўшы іх у славянскую прастору.
    ​Таму палякі туды не "панаехалі", а былі пераселеныя ў выніку паваеннага ўладкавання свету на гістарычна роднасныя тэрыторыі. Сённяшнія межы ў Еўропе трывала замацаваныя міжнароднымі дамовамі, і фантазіі пра тое, што нехта кагосьці аднекуль "папросіць", пазбаўленыя як гістарычнага, так і юрыдычнага сэнсу.
  • ваван
    22.10.2026
    Gorliwy Litwin, не надо меня разачаровывать. Я как бы вас поддерживаю в этих чатах. Но неужели вы так слабо знаете матчасть???? Слёнзк и Мазуры заселены людьми вывезеными в ходе депортации 50х годов из т.н. "западной" Украины и т.н. "западной" Беларуси. Сталин провел денацификацию этих земель от поляков. Люди оторванные от своей Ойчизны и от "гробов" часто в тайне мечтали о возвращении или хотя бы побывке на Родине. Многие в пику местным реалиям стали поклонниками СССР и его культуры. Лично видел и слышал подобное. К слову сказано что уехали тогда НЕ все. Некоторые по каким то причинам все же смогли остаться (Гродненская обл. больше всех ). Связь с родней проходила туго в основном через письма. Многие только на склоне лет приезжали посмотреть на свои хутора (которых ДАВНЫМ ДАВНО срыли с помощью бульдозеров во время очередной мелиорации). Смотрели на заросли лозы где когда то было их хозяйство и жизнь. Искали большую грушу и хатку в деревне... Грушу нашли, а хату колхозные прихвостни закапали так как никто за базовую не купил...
  • ваван
    22.10.2026
    Яндекс плохо разбомбили... одни разжигатели. Для адекватных. Почему так происходит : У Беларусі здымаюць серыял пра «СВА». Набіраюць масоўку на дыверсантаў, а сярод акцёраў — былы міністр Руслан Чарнецкі" "Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію" и тд и тп... А поляки да, виноваты, конечно, да... Только в РБ таких вот понаехавших уже бы посадили и торговали их телами за калий....
  • Edwin
    22.10.2026
    Gorliwy Litwin, Так и есть, западные воевудства это в основном полонизированые потомки людей (переселенцев) из Укаины, Беларуси, Литвы. До сих пор заметно по фамилиям (Иванчук, Гайдук итп) . живу в Германии, у немцев нет нарратива об этих землях.
  • Žvir
    22.10.2026
    103, dyk, z vašych sloŭ, heta česki horad, jaki nadoŭhi čas patrapiŭ da hiermancaŭ, ale pa vynikach paśliavajennaha ŭładkavannia eŭropy ŭvajšoŭ u skład Polščy.
    Što tyčycca nibyta straty Polščaj terytoryjaŭ na ŭschodzie, dyk jany polskimi i nie byli, to byli etničnyja biełaruskija terytoryi, jakija patrapili ŭ skład Polščy ŭ vyniku zmovy Polščy z maskalami. Heta, pa-analiohii, jak i krainy Bałtyi patrapili ŭ skład CCCP u vyniku inšaj taksama zmovy, pakta Mołatava-Rybientropa.
    Što praŭda, vialikaja častka tych terytoryjaŭ tak i zastałasia ŭ Polščy, a ich nasielnictva było palanizavanaje.
  • Gorliwy Litwin
    22.10.2026
    103, 1. Я не спадар 2. Я выдатна ведаю гісторыю Сілезіі, і ў тым ліку што гэта быў асобны славянскі народ які пакрысе адраджаецца. 3. Чаго сёння вартыя міжнародныя дамовы, бачна на прыкладзе Будапешцкага мемарандуму 1994 г. 4. Я насамрэч Польшчы ніякіх такіх клопатаў не зычу, але калі яны будуць і далей раскармліваць шавінізм, дык самі на іх нарвуцца.
  • 103
    22.10.2026
    Žvir , наконт "усходніх тэрыторый" - вы маеце рацыю ў тым, што там жылі беларусы і ўкраінцы. Але казаць, што яны "ніколі не былі польскімі", гэта ігнараваць стагоддзі супольнай гісторыі ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Такія гарады, як Вільня ці Львоў, да Другой сусветнай вайны мелі велізарнае, і часта большае, польскае насельніцтва, якое жыло там пакаленнямі, а не з'явілася ў 1921 годзе.
    ​Параўноўваць Рыжскі мір з пактам Молатава-Рыбентропа гістарычна некарэктна. Пакт Молатава-Рыбентропа - гэта змова двух агрэсараў для пачатку сусветнай вайны і знішчэння дзяржаў. Рыжскі мір - гэта вынік польска-савецкай вайны, дзе Польшча спыніла бальшавіцкі наступ на Еўропу. Так, для беларусаў падзел краіны стаў нацыянальнай трагедыяй, але гэта была дамова па выніках вайны з Саветамі, а не "змова з маскалямі".
    ​Дарэчы, савецкая ўлада напачатку наўмысна пайшла на змякчэнне русіфікацыі ў БССР і УССР. Уся гэтая гульня ў "беларусізацыю" і "ўкраінізацыю" рабілася менавіта для таго, каб беларусы і ўкраінцы, што засталіся ў Польшчы, захацелі "ўз'яднання" з саветамі. Як толькі гэтае "ўз'яднанне" адбылося, гульня прыпынілася назаўсёды, пачаліся масавыя рэпрэсіі, і вынікі гэтай татальнай русіфікацыі мы бачым па сёння.
    ​І самае галоўнае: палякі ў 1945 годзе не проста так аднекуль "панаехалі" ва Уроцлаў. Мільёны людзей былі гвалтоўна дэпартаваныя са сваіх дамоў на ўсходзе, з тэрыторый сучасных Беларусі, Украіны і Літвы, у выніку перакройвання межаў. Людзі страцілі радзіму і былі пераселеныя на былыя нямецкія землі. Таму гэта не захоп, а вынік глабальнай трагедыі і прымусовых перасяленняў.
  • 301
    22.10.2026
    103, попробуй Гитлера оправдать, у тебя хорошо получается!
  • Žvir
    22.10.2026
    103, Nie padmanvajcie, usie viedajuć, što Valyń, Kieŭščyna, Padollie, Padliašša, byli vyviedzieny paliakami z składu VKL u sklad polskaj karony tolki paślia liublinskaj vunii, taby ž była skasavana i dzjaržaŭnaść VKŁ. Voś tak voś tam apynułasia Polšča, administracyjna, alie nie etnična. I mova była zabaroniena, a ŭ kaścioł jaje i nie puskali nikoli, i adukacyja tolki polskaj movaj, i RP abodvuch narodaŭ pačali padavać, jak Polšču, što robiać i dasiul.

    Što da padabienstva toj zmovy paliakaŭ z maskalami i pakta Mołatava-Rybientropa, vy taksama pieratorkvajecie. Nahoda zmovy tut nia maje značenia, značennie majuć nastupstvy dla narodaŭ krainaŭ Bałtyi i Biełarusi u vyniku tych zmovaŭ. Tut padabienstva vidavočnaje - dužejšyja dzialili śviet koštam majomaści i intaresaŭ słabiejšych. Tut niama nijakaj u mianie niekarektnaści, niekarektnaść jość u vas.
  • 103
    22.10.2026
    Žvir , і шаноўны "не спадар" Gorliwy Litwin. Калі ўважліва прааналізаваць вашыя аргументы, вымалёўваецца вельмі спецыфічная карціна свету: нібыта ўсе суседзі з захаду гістарычна толькі і рабілі, што падманвалі, прыгняталі і дзялілі бедных і безабаронных беларусаў ды ўкраінцаў.
    Але ці разумееце вы, што такая пазіцыя татальнай ахвяры і пошуку ворагаў на захадзе - гэта класічны маскоўскі імперскі наратыў? Разважаючы такім чынам, вы наўпрост ідзяце ў абдымкі "справядлівага" расійскага цара-абаронцы. Менавіта Расіі заўсёды было максімальна выгадна сеяць гістарычны раздрай паміж народамі былой Рэчы Паспалітай, каб даказаць, што Еўропа - гэта ворагі і здраднікі, а адзінае паратунак - на ўсходзе.
    Што тычыцца Люблінскай уніі, яна зусім не скасавала дзяржаўнасць ВКЛ. ВКЛ захоўвала сваё войска, скарб, права і адміністрацыю. Старабеларуская мова заставалася афіцыйнай мовай справаводства аж да канца XVII стагоддзя (да 1696 года), таму казаць, што яна была адразу забароненая - гэта скажэнне фактаў. Нашыя эліты паланізаваліся пераважна добраахвотна, бо польская культура на той час была моцным еўрапейскім магнітам.
    Ураўноўваць Рыжскі мір і пакт Молатава-Рыбентропа - яшчэ адна падмена паняццяў. Першае - гэта вымушаны кампраміс пасля кровапралітнай вайны з бальшавікамі, каб спыніць іх прасоўванне ў Еўропу. Другое - гэта цынічная змова двух тыранаў, якая распачала Другую сусветную вайну. Змешваць гэта - значыць апраўдваць савецкую акупацыю і падыгрываць крамлёўскай прапагандзе.
    Наконт каментара пра Сілезію, межы і "нявартыя" дамовы. Зневажанне сучасных міжнародных дамоў і апеляванне да таго, што пасля Будапешцкага мемарандума яны нічога не вартыя - гэта зноў жа любімая тэза Крамля для апраўдання ўласнай агрэсіі. Маўляў, калі ўсё не працуе, давайце пераглядаць межы. Паваенныя межы ў Еўропе і міжнароднае права - гэта адзінае, што ўтрымлівае кантынент ад хаосу. І шукаць нейкі польскі "шавінізм", забываючы пра тое, хто насамрэч сёння сцірае з твару зямлі цэлыя гарады суседняй краіны - гэта страта рэальных арыенціраў.
    Беларусам даўно час перастаць глядзець на сваю гісторыю выключна як на гісторыю вечных ахвяр. У нас была вялікая еўрапейская гісторыя, мы былі паўнавартаснымі стваральнікамі Рэчы Паспалітай. А спробы знайсці ворагаў сярод гістарычных заходніх суседзяў сёння выгадныя толькі аднаму цэнтру, які карыстаецца гэтым раздраем, каб канчаткова пазбавіць нас суб'ектнасці.
  • Ẓ̌vir
    23.10.2026
    103, heta vašyja vydumki, a značyć i prabliema vaša, a nie apanientaŭ. Historyju ž nie padmaniš, jakaja karcina była, takaja była. Padmanuć možacie tolki siabie, ružovymi akularami, kali łaska, kolki zaŭhodna, vaša prava, tolki mnie ich nie prapanujcie, znajdzicie kaho inšaha.
  • 103
    23.10.2026
    Ẓ̌vir, пытанне не ў акулярах а ў фокусе і акцэнтацыі. А вашыя акуляры глядзяць у бок Масквы. Ваша акцэнтацыя падыгрывае маскоўскім наратывам. Акрамя абстрактнай справядлівасці існуе гэтаксама цвярозы разлік, а ў вашых разважаннях ён у лепшым для вас выпадку адсутнічае.
  • Žvir
    23.10.2026
    103, vy moža nie zaŭvažyli, jak žbilisia na abmierkavannie majoj asoby. I ũžo daũno. Heta pieršaje.
    U historyi niama bakoũ Maskvy, abo Polščy, heta nie słužka pry palitykach, režymach i nie absłuha intaresaũ. Kali vy heta ũśviadomicie, tady zdoliejecie razumieć padzieji, a poki - nie. Niezaliežnaść u pohliadach i mierkavanniach, heta pryvilieja, prosta tak vam jaje nie atrymać, pracujcie. Heta druhoje.
  • Gorliwy Litwin
    22.10.2026
    ваван, дык я ўсё гэта ведаю, але што я не так сказаў? гэтыя людзі ва Ўроцлаве самі гістарычна нядаўна, і не варта ім трэціраваць пазнейшых уцекачоў, адносна блізкай культуры. Тое што ў Польшчы апошнія гады распальваюць шавінізм, для якога (параўнайце з Францыяй і не толькі з ёй) няма аб'ектыўных падстаў - гэта ганьба, і ў выніку, калі глядзей далёка, пагроза самой Польшчы. Якім бы я ні быў палонафілам (а насамрэч "рэчпаспалітафілам") - не магу прыняць польскую (літоўскую, беларускую, украінскую, ізраільскую) ксенафобію ў стылі "спер..ляй". а за падтрымку, безумоўна, вялікі дзякуй.
  • Red Square
    22.10.2026
    У́ Беларусі Кожны сьведамы Беларус мае такое ,,паведамленьне,, ад уладау́ .
  • Самивиновыты
    22.10.2026
    Приехали 5 лет назад в чужую съемную хату и переругались с соседями, которые живут в доме возможно усю жизнь. Обычно беларусы не конфликтные, но это парочка явно привыкла наводить свои порядки, вот и прилетело.
  • Закон обязателен для всех
    22.10.2026
    Самивиновыты, не наводить свои порядки, а требоватьи от соседей тоже соблюдать законодательство страны. А то получается от одного концлагеря уехали, а тут предлагают "стать рабами" другие.
  • Gdzie Zmierza Polska
    22.10.2026
    — Мы жывём тут амаль тры гады. Раней такой актыўнай агрэсіі не было.

    Польска резко в право за последние годы... Jnc.lf pkj,f b fuhtccbz/ Осюда злоба и агрессия, хотя все стали жить лучше и это факт.
  • Вынік выбару
    22.10.2026
    Як прыйшоу́ нау́роцкі так адразу ж пайшлі напады і на беларусау́, і на украінцау́
  • Ужо перамаглі
    22.10.2026
    Ім варта звярнуцца да міністэркі па сацыяльнай палітыцы Габінета нашай Прэзідэнткі Ціханоўскай спадарыне Вользе Зазулінскай. Яна абавязкова нешта парадзіць. А мо нават і нешта зробіць!
  • UFO
    22.10.2026
    Ужо перамаглі, Спадар, відаць, страшна абураны тым, што Кабінет д..п.. яму не падцірае і не вырашае ягоныя побытавыя праблемы, якія ён, як сталая асоба, мусіць навучыцца вырашаць сам.
    Ууууу, нягоднікі...
  • Фокс Малдер
    22.10.2026
    UFO, а Вам, стало быть, вытирает?)
  • Ужо перамаглі
    22.10.2026
    UFO, то-бок мяркуеце, што лепей не ў Габінет, а ў Офіс Прэзідэнткі звяртацца? Аж да самога Францішка Вячоркі?
  • Ничего не меняется
    22.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • 777
    22.10.2026
    Я уже раз сто тут писал Что всяким кабинетам давно нет дела до простых людей А дальше будет хуже
  • 321
    22.10.2026
    777, Костюшку делят, а некоторые со своими мелочными проблемами.
  • :
    22.10.2026
    Националисты, ульра правые, ультра левые всех мастей, религий и стран одинаково омерзительны и во все времена.
  • не верю
    22.10.2026
    Если не закрывают двери подъезда, значит там больше беларусов живёт. Они как раз то и оставляют дверь открытой. :)
  • фу
    22.10.2026
    не верю, Там такие как Вы живете-оголтелые и дремучие
  • мамкін варшавяк
    22.10.2026
    Карацей, там нейкі ў іх агульны падвал, дзе розныя людзі нешта захоўваюць і няма рэгуляцыі. І з-за гэтага які алкаш з надомным хобі за імі назірае і лічыць (наколькі справядліва - без рэгуляцыі падвалу не зразумець) "акупантамі". Бо, напэўна, тавару ўсё болей, паўзуць у бок яго багацця.

    Было такое, калі на падземным паркінгу людзі сталі свой хлам размяшчаць. Гэта хуценька прыпынілі санкцыямі - што брыгада гайдукоў, якая раз на два тыдні мые паркоўку, выкідвае ўсё нахрэн на сметнік.

    Правілы ў любым калектыве лёгка плывуць, калі 0 адказнасці. Так, мо першым парушыў украінец, але і самы знакаякасны паляк пачне свой хлам размяшчаць, калі за гэта не караюць.

    ЗЫ Пластычны дзіцячы мозг значна лепей адаптуецца адзін да другога. Таму што ў гульнях і міні-агрэсіях выкрышталізоўваюцца агульныя правілы двара. Тады як дарослыя будуць маўчаць, капіць і запісваць ва ўнутраны нататнічак, а потым уціхую яшчэ рабіць быдла адзін другому.
  • Ит
    22.10.2026
    Привыкли к порядочку - езжайте в РБ
  • Хм
    22.10.2026
    Во время интеграционной программе можно спокойно менять жилье , особенно после такого
  • Лолэк
    22.10.2026
    Чаму не ўзялі каментарый ад жыхароў тых 4 кватэр? Інфармацыя пададзеная аднабока.
  • Так
    22.10.2026
    Лолэк, і чаму няма каментарыя ад лидэра нацыі? Усё ж правільна кажа Пазьняк... Чытайце першакрыніцы!
  • цыкада
    22.10.2026
    ну жизнь в ответ кому-то что-то запенит
  • Пан Януш
    22.10.2026
    Как я понял они достали всех соседей. Снимите дом отдельный если не можете жить в обществе. Тут даже читая статью понятно что личности не адекватные. Ментам звонят жалобы пишут . Пора им домой короче
  • па сутнасці
    22.10.2026
    Прыехалі інтэгравацца, а на справе сталі навязваць свае парадкі мясцовай супольнасці.
  • Василий
    22.10.2026
    Я не оправдываю, что сделало местное быдло с дверьми этих людей, но по описанию ситуации винить можно только самих беларусов: вместо того, чтобы подстраиваться под ситуацию - ребята начали качать свои права, а всего лишь не надо было вообще ставить велосипед в подвал, значит надо было найти ему другое место , и к тому же конфликт имеет историю…я думаю адекватные ребята уже бы давно начали искать новое жилье после наличия красных флагов в прошлом (конфликты уже были), не ждали бы пока ситуация разовьется до заблокированной испорченной двери ….. ну как то так
  • наступают тяжёлые времена
    22.10.2026
    "На дзвярах таксама пакінулі надпіс па-польску — Won do siebie, які беларусы ўспрынялі як заклік з'язджаць з краіны."

    И это всё на фоне последнего зондажа общественного мнения по которому 4 правые партии суммарно ( от "мягкого" ПИСа до "реакционной" Конфедерации Короны Польскей Брауна) получают большинство в парламенте....
    Надо как-то реагировать организациям Беларусов иначе после осени будущего года будет плохо...
  • Надо как-то реагировать организациям Беларусов
    22.10.2026
    наступают тяжёлые времена, Домой собираться.
  • Жора
    22.10.2026
    "займаюцца продажам тавараў, частку якіх захоўваюць у падвале дома"
    то бок жылая нерухомасць выкарыстоўваецца для бізнэсу. Упэўнены, у іх дамове арэнды ёсць адпаведны пункт, які забараняе так рабіць.
  • польша не заграница!
    22.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Індывідуальная праграма інтэграцыі
    22.10.2026
    Пераязджаць можна, проста паведаміце вашаму соцработніку пра гэта і вашу справу перададуць у іншы аддзел, гэта ўсё хутка робіцца. У маім выпадку пасля пераезду нават трапілі да значна лепшай 'інспектаркі', бо папярэдняя была такая ўжо непрыемная, як эсэсаўка з губазіка.
  • С
    22.10.2026
    Европейцы оказались не такими культурными, как мигранты рассчитывали.
  • коню понятно
    22.10.2026
    что это делает лукашист или его сапог.
  • Leo
    22.10.2026
    аней у пары здараліся бытавыя канфлікты з некаторымі суседзямі, але ў апошнія два-тры тыдні сітуацыя абвастрылася.

    А без конфликтов никак нельзя прожить?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць