Свет11

У Германіі затрымалі ўкраінца за шпіянаж на карысць Расіі

У Германіі затрымалі 53‑гадовага грамадзяніна Украіны Вадзіма Я., якога падазраюць у шпіянажы на карысць расійскай разведкі. Пра гэта паведаміла Федэральная пракуратура Германіі. Затрыманне адбылося ў раёне Одэр-Шпрэе ў федэральнай зямлі Брандэнбург.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Паводле версіі следства, не пазней за ліпень 2025 года падазраваны праз пасярэдніка ўсталяваў кантакт з расійскай разведкай. На фоне вайны Расіі супраць Украіны ён нібыта збіраў у Германіі інфармацыю вайсковага значэння для перадачы расійскаму боку.

Следства сцвярджае, што яго цікавілі звесткі пра вытворчасць бранятэхнікі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама пра вайскоўцаў і вайсковыя аб’екты, звязаныя з гарантаваннем бяспекі ўсходняга флангу НАТА. Частка гэтай інфармацыі была ў адкрытым доступе. Аднак, паводле абвінавачання, падазраваны таксама мэтанакіравана збіраў звесткі ў прадстаўнікоў еўрапейскай абароннай прамысловасці.

Як паведамляе нямецкае выданне Der Spiegel, Вадзім Я. жыў у Айзенхютэнштаце і паходзіць з Луганскай вобласці Украіны. Сярод іншага, ён нібыта цікавіўся 45‑й танкавай брыгадай бундэсвера, вядомай як «літоўская брыгада». Гэтае злучэнне, якое налічвае каля 5000 вайскоўцаў, Германія плануе цалкам разгарнуць у Літве да 2027 года.

Паводле крыніц выдання ў сферы бяспекі, у апошнія гады фіксаваліся спробы наладзіць кантакты з вайскоўцамі, прызначанымі для службы на ўсходнім флангу НАТА. Акрамя таго, каля аб’ектаў у Літве, падрыхтаваных для размяшчэння падраздзяленняў бундэсвера, неаднаразова заўважалі падазроныя беспілотнікі.

23 кастрычніка затрыманага павінны даставіць да следчага суддзі Федэральнага суда Германіі ў Карлсруэ. Суддзя вырашыць, ці пакідаць яго пад вартай на час расследавання.

У Федэральнай пракуратуры паведамілі, што расследаванне пачалося пасля таго, як матэрыялы перадала Федэральная служба аховы канстытуцыі Германіі. Следчыя дзеянні даручаныя Федэральнаму ведамству крымінальных спраў. Падазрэнні пакуль не азначаюць, што віна затрыманага даказаная.

Каментары1

  • Клим
    22.10.2026
    Какой он украинский? Из Луганска, работал на россию - типичный коллаборационист.

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь18

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь18

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць