Грамадства

Суд у Кіеве зноў перанёс разгляд справы беларускай шпіёнкі Іны Кардаш

Беларуская журналістка Іна Кардаш, затрыманая ў Кіеве ў студзені гэтага года паводле падазрэння ў шпіянажы, застанецца ў следчым ізалятары прынамсі да 4 снежня. Яе справа па-ранейшаму знаходзіцца ў Пячэрскім раённым судзе Кіева, піша «Радыё Свабода».

Іна Кардаш. Фота: Lookby.Media

Першапачаткова планавалася, што 21 верасня суд разгледзіць абвінаваўчы акт, выстаўлены ва Украіне грамадзянцы Беларусі Іне Кардаш, але тады пасяджэнне перанеслі.

Суддзя, якому даручылі яе разгляд, не змяніўся. Гэта Алесь Салаўёў, які працуе ў Пячэрскім судзе Кіева з 2025 года. У гэтай установе звычайна разглядаюць гучныя палітычныя справы. Раней Салаўёў працаваў у Дзяснянскім раённым судзе Кіева, а яшчэ раней — у Кастрычніцкім раённым судзе Марыупаля. Пасля акупацыі горада расійскімі войскамі яго накіравалі ў камандзіроўку ў Кіеў.

Як стала вядома «Радыё Свабода», судовае пасяджэнне перанеслі ўжо другі раз. 21 верасня яно не адбылося праз адсутнасць суддзі, які, як паведамлялася, у той дзень знаходзіўся ў службовай камандзіроўцы. 14 кастрычніка пасяджэнне перанеслі, верагодна, праз вельмі моцны абстрэл Кіева. Неўзабаве павінны назваць новую дату судовага пасяджэння.

Вядома, што прынамсі разгляд абвінаваўчага акта будзе праходзіць у адкрытым рэжыме.

Тым часам стала вядома, што яшчэ ў жніўні суд абавязаў следчага па справе Іны Кардаш вярнуць яе мужу 2150 даляраў, канфіскаваных падчас ператрусу.

Перад гэтым муж журналісткі, добраахвотнік, які служыць у штурмавым падраздзяленні, прынёс у суд квітанцыі аб зняцці грошай у банкамаце з яго банкаўскай карткі. На гэтай падставе суд, нягледзячы на пярэчанні следчага, прызнаў, што грошы належаць мужу Кардаш, і пастанавіў зняць з іх арышт.

Аднак следчы СБУ, нягледзячы ўжо як мінімум на два судовыя рашэнні па гэтым пытанні, грошы не вярнуў. У выніку муж Кардаш паскардзіўся ў суд на бяздзейнасць следчага. Вынікі разгляду гэтай скаргі пакуль невядомыя.

Іну Кардаш затрымалі 21 студзеня гэтага года і абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі.

На момант затрымання Кардаш ужо працавала ў Каардынацыйным штабе па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны. Паводле матэрыялаў следства, яна падтрымлівала кантакты з КДБ праз грамадзяніна Беларусі, які, як сцвярджаецца, «свядома ажыццяўляў для яе канфідэнцыйнае супрацоўніцтва са спецслужбамі Беларусі».

20 красавіка стала вядома, што суд арыштаваў кватэру Іны Кардаш, каб забяспечыць вядзенне крымінальнай справы.

Расследаванне справы павінна было завяршыцца 20 чэрвеня.

У пачатку мая кіраўнік сакратарыята Каардынацыйнага штаба па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Багдан Ахрыменка паведаміў, што Мінск звяртаўся да Кіева наконт абмену Іны Кардаш.

«Такі сігнал быў, але, акрамя размоў, пакуль нічога няма. Мы адкрытыя для прапаноў. Мы не зацікаўленыя ў тым, каб утрымліваць замежных злачынцаў у нашай краіне і марнаваць на іх бюджэтныя сродкі ў той час, калі нашы незаконна асуджаныя грамадзяне знаходзяцца за кратамі ў нечалавечых умовах. Калі ў працэсе камунікацыі з'явяцца практычныя прапановы, мы іх разгледзім», — сказаў Багдан Ахрыменка ў інтэрв'ю агенцтву «Укрінфарм».

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выбралі расліну наступнага года5

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць