Грамадства55

Украіна можа абмяняць беларуску Кардаш на журналістаў, якія знаходзяцца ў расійскім палоне

Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец заявіў, што ўкраінскі бок вядзе перамовы з Расіяй аб вызваленні з палону 28 украінскіх журналістаў, піша Радыё Свабода.

«Так, мы вядзём перамовы. Па розных катэгорыях закладнікаў, у тым ліку асобны спіс журналістаў і прадстаўнікоў журналісцкай супольнасці ў нас у працы», — сказаў Дзмітрый Лубінец на прэсавай канферэнцыі ў Кіеве.

У сваю чаргу кіраўнік Аб’яднанага цэнтра Службы бяспекі Украіны Андрэй Пастэрнак, адказваючы на пытанне аб абмене абвінавачанай ва Украіне ў шпіянажы беларускай журналісткі Іны Кардаш, адзначыў, што гэтая інфармацыя «абмежаваная для распаўсюджвання».

«Гэтая інфармацыя абмежаваная для распаўсюджвання. Мы мусім атрымаць вынік, вярнуць кожнага. Наконт прапаноў беларускаму ці расійскаму боку. Калі мы будзем каментаваць кожны свой крок, то навошта тады весці перамовы? Будзем тады пісаць ва ўсіх медыях, часопісах і будзем кантактаваць менавіта праз СМІ?» — мяркуе ён.

Дзмітрый Лубінец дадаў, што ў такім выпадку «дакладна не будзе вынікаў». Ён таксама паведаміў, што Украіна спрабуе вызваліць з расійскага палону іншаземных грамадзян, як цывільных, так і вайсковых.

«Так, нам шанцавала вяртаць грамадзян іншаземных краін. […] Стала атрымліваем запыты ад амбасад. Апошнім часам я атрымліваю лісты ад сваіх калег, амбудсменаў, якія звяртаюцца па дапамогу вярнуць іх грамадзян, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расіі ў статусе або цывільных закладнікаў, або ваеннапалонных», — дадаў Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека.

Іну Кардаш затрымалі сёлета 21 студзеня і выставілі ёй падазрэнні ў шпіянажы на карысць Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі.

На момант затрымання Іна Кардаш ужо працавала ў Каардынацыйным штабе па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны. Паводле следства, яна кантактавала з КДБ праз грамадзяніна Беларусі, які «ўсвядомлена для яе ажыццяўляў канфідэнцыяльнае супрацоўніцтва са спецслужбамі Беларусі».

Каментары5

  • Рейкавыя партызаны
    13.08.2026
    Если вы до сих пор ищите достойных людей, даю наводку — посмотрите на беларусских "рельсовых партизан". Весной 2022-го эти парни, рискуя всем, выводили из строя автоматику ЖД, саботировали эшелоны с оккупантами и фактически парализовали логистику росармии, шедшей на Киев. За этот подвиг режим дал им огромные сроки — до 23 лет тюрьмы. Вот они — настоящие герои, доказавшие верность Беларуси не словами, а делом.
  • нагадваю
    13.08.2026
    Дзяніс Івашын

    грамадзяні Беларусі, які церпіць за Украіну.
  • імя
    13.08.2026
    Чаму не на Верамейчыка?

Цяпер чытаюць

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

«Узрушвае падтрымка беларусаў». Былы палітвязень Дзмітрый Кучук, які прасіў дапамогі, набыў бус і з’язджае з прытулку

Стуб і Сцёрэ даведаліся ад Пуціна, што ён хоча ўвесь Данбас8

Сетка Fix Price запусціла першы размеркавальны цэнтр у Беларусі

«Вялізнае пачуццё віны, але не за тое, што біла сына». Былыя палітзняволеныя расказалі, як сядзіць жанчына, асуджаная за забойства дзіцяці3

У Віцебску адкрыюць найбуйнейшы ў Беларусі зарадны хаб для электрамабіляў

Украінка расказала, як таксіст-беларус у Гданьску пагражаў выцягнуць яе сілай з машыны, бо яна адмовілася размаўляць па-руску81

Расія ўдарыла па Паўднёвым мосце ў Кіеве чатырма «Іскандэрамі»2

У Ваўкавыскім раёне зносяць найстарэйшы ў Беларусі цэментны завод

На канфэрэнцыі ў Дубліне Святлана Ціханоўская нагадала пра лёс палітвязня Вацлава Арэшкі ФОТАФАКТ 8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць