14 чыноўнікаў на Магілёўшчыне пакаралі за няўвагу да зваротаў грамадзян
У Магілёўскай вобласці 14 службовых асоб прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці за парушэнні заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб. Пра гэта паведамілі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці.

Камітэт праверыў, як працуюць са зваротамі грамадзян у шэрагу райвыканкамаў, раённых адміністрацый і арганізацый вобласці. Праверка выявіла выпадкі неналежнага разгляду зваротаў, а таксама парушэнні парадку працы з кнігай заўваг і прапаноў.
Так, у Крычаўскім райвыканкаме калектыўны зварот жыхароў дамоў на вуліцы Сірацініна разглядалі больш за два месяцы замест прадугледжанага аднаго. Людзі звярталіся з нагоды адсутнасці вулічнага асвятлення і неабходнасці адрамантаваць дарожнае пакрыццё.
У Слаўгарадскім райвыканкаме больш за месяц разглядалі зварот індывідуальнага прадпрымальніка, які прапаноўваў аптымізаваць расклад міжгародніх пасажырскіх перавозак на маршруце Слаўгарад — Магілёў.
Акрамя таго, праверка выявіла выпадкі, калі мясцовыя органы не вызначалі плату за выдачу дазволаў на правядзенне раскопак на вуліцах, плошчах і ў дварах і, адпаведна, не спаганялі яе з арганізацый і прадпрымальнікаў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары