Абмен адбыўся на беларуска-ўкраінскай мяжы, у пункце пропуску «Новая Гута». Расія і Украіна абмяняліся целамі загінулых паводле формулы «252 на 25».

Фота: БелТА
На тэрыторыі Беларусі дагэтуль адбылося больш за 70 абменных місій. Папярэдні абмен целамі загінулых вайскоўцаў прайшоў 17 верасня. Тады Расія перадала Украіне 252 целы, а ўкраінскі бок — 23.
Апошні абмен людзьмі пры ўдзеле Беларусі адбыўся 24 жніўня. Тады беларускі бок перадаў Украіне дзесяць чалавек, якія знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі, але парушылі міграцыйнае і іншае заканадаўства. Узамен Кіеў праз Мінск вярнуў Маскве дзесяць расійскіх вайскоўцаў.
Папярэдні абмен ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай адбыўся 19 жніўня паводле формулы «103 на 103».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары