Здароўе

У Мінску ўпершыню правялі аперацыю замены адразу двух тазасцегнавых суставаў

У 11‑й клінічнай бальніцы Мінска ўпершыню правялі ўнікальную аперацыю, падчас якой пацыентцы адначасова замянілі абодва тазасцегнавыя суставы. Пры гэтым хірургічнае ўмяшанне выканалі без разрэзу цягліц. Аперацыя прайшла паспяхова.

Як паведамілі ў Камітэце аховы здароўя Мінскага гарвыканкама, жанчына паступіла ў бальніцу з цяжкім дыягназам — двухбаковым асептычным некрозам галовак сцегнавых костак з калапсам. Захворванне суправаджалася моцным болем і істотнымі парушэннямі хады. Пасля стараннай ацэнкі магчымых рызык медыкі вырашылі адначасова праапераваць абодва суставы.

Аперацыю правяла брыгада з трох дактароў — траўматолагаў-артапедаў. Яны выкарысталі прамы пярэдні доступ — малаінвазіўную методыку, якая дазваляе зменшыць кровастрату, знізіць пасляаперацыйны боль і звесці да мінімуму рызыку вывіху эндапратэза.

Яшчэ адна перавага гэтага метаду — больш хуткае аднаўленне. Пацыент можа стаць на ногі ўжо ў дзень аперацыі. Паводле слоў жанчыны, на пяты дзень пасля ўмяшання яна ўжо не адчувала болю і магла хадзіць па палаце нават без мыліц.

Разам з тым адначасовая замена абодвух тазасцегнавых суставаў мае свае асаблівасці і патрабуе строгага адбору пацыентаў. Канчатковае рашэнне аб магчымасці такой аперацыі дактары прымаюць з улікам кардыялагічных рызык.

Каментары

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць