Кіно22

Кінафестываль «Паўночнае ззянне» сёлета пройдзе ў фармаце кінаўікэнду ў Варшаве

Сёлета кінафестываль «Паўночнае ззянне» пройдзе ў скарочаным фармаце — як міні-фэст «Ззя weekend». Ён адбудзецца з 11 да 13 снежня 2026 года ў варшаўскім кінатэатры Kinoteka. Усе паказы будуць праходзіць толькі афлайн, піша Reform.news.

Арганізатары вырашылі змяніць фармат праз фінансавыя цяжкасці, з якімі сутыкаюцца беларускія культурныя праекты ў выгнанні, а таксама з меркаванняў бяспекі. Пасля таго як беларускія ўлады прызналі фестываль «экстрэмісцкім фармаваннем», камандзе давялося шукаць бяспечныя спосабы камунікацыі з беларускай аўдыторыяй. Таму сёлета асноўная ўвага будзе нададзеная гледачам за межамі Беларусі.

На працу над праектам паўплывалі і асабістыя абставіны заснавальніцы і дырэктаркі фестывалю Волі Чайкоўскай. Паўтара года таму яна стала мамай, таму цяпер значную частку яе сіл займае мацярынства.

Нягледзячы на скарачэнне праграмы, арганізатары маюць намер захаваць традыцыю фестывалю, паказваць кіно паўночных і балтыйскіх краін і ствараць прастору для свабоднага дыялогу.

Падчас «Ззя weekend» гледачам пакажуць выбраныя фестывальныя фільмы. Падрабязнасці праграмы і інфармацыю пра квіткі арганізатары абяцаюць апублікаваць пазней у сацыяльных сетках. Падтрымаць правядзенне фестывалю можна таксама грашовымі ахвяраваннямі.

«Паўночнае ззянне» — фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін, заснаваны беларускай прадзюсаркай і рэжысёркай Воляй Чайкоўскай у 2015 годзе. На працягу многіх гадоў ён заставаўся адной з галоўных кінападзей для беларусаў, знаёмячы гледачоў з сучаснымі мастацкімі і дакументальнымі фільмамі Паўночнай Еўропы і Балтыі, а таксама з працамі незалежных беларускіх кінематаграфістаў.

Каментары2

  • .
    22.10.2026
    Няма ім прабачэння, што ў адзін год паказалі фільм пра літоўска-беларускае памежжа толькі афлайн у Вільні і пазней не дадалі ў сеціва. Ганьбішча.
  • Беларуска
    22.10.2026
    ., рашэнне аб публікацыі фільмаў дзе заўгодна прымае не кінафестываль, а аўтары (рэжысёры, прадзюсары, праваўладальнікі..)

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта22

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць