Здарэнні11

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад

Хацела даць каля $230, а давялося плаціць $1800 штрафу.

Каўроўскі гарадскі суд Уладзімірскай вобласці Расіі вынес прысуд грамадзянцы Беларусі. Яе прызналі вінаватай па ч. 2 арт. 291 Крымінальнага кодэкса Расіі (дача хабару службовай асобе асабіста ў значным памеры).

Сын беларускі адбывае тэрмін у калоніі строгага рэжыму №6 ва Уладзімірскай вобласці. У пачатку лета 2026 года ён напісаў маці, што незадаволены ўмовамі ўтрымання.

Гэта не дзіўна: паводле справаздач праваабаронцаў, у калоніі практыкуюцца катаванні, згвалтаванні, забойствы і давядзенне зняволеных да самагубства.

Жанчына вырашыла даць аднаму з кіраўнікоў калоніі хабар — каля $230 і прадукты. Узамен яна хацела, каб сына перавялі ў іншы атрад.

Але супрацоўнік калоніі, якому прапанавалі грошы, адмовіўся і паведаміў пра гэта аддзелу ўласнай бяспекі.

Беларуску затрымалі. На судзе яна цалкам прызнала віну. Ёй прызначылі штраф 150 тысяч расійскіх рублёў (каля $1800).

Каментары1

  • Ну
    22.10.2026
    Не разумею такую колькасць выключна негатыўных эмодзі пад навіной. Цалкам натуральнае жаданне маці дапамагчы свайму сыну (а ў артыкуле нават не ўзгадваюцца падрабязнасці ягонай справы - пры тым, што ў расеі, як і ў Беларусі, шмат не трэба, каб трапіць за краты).

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла2

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5014

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет5

Пуцін заявіў, што Еўропа не можа прывіць мігрантам сваю культуру, бо сама яе страціла13

Мінчук паказаў, як разам з суседзямі прывёў у парадак пад’езд18

9 модных сукенак гэтага сезона восень-зіма5

У Сербіі праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары: Вучычу супрацьстаіць студэнцкі рух

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла2

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць