Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — даныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай
Кампанія ўцечкі не пацвярджае.
Паведамленні пра магчымы ўзлом базы кліентаў распаўсюдзіліся ў Threads. Адзін з карыстальнікаў, які афармляў у кампаніі каска ў лістападзе 2025 года, паведаміў, што ў адкрыты доступ маглі трапіць пашпартныя даныя, адрасы рэгістрацыі, тэлефоны і электронная пошта кліентаў.
Blizko.by праверыла ў адным з такіх ботаў звесткі свайго журналіста, які звяртаўся ў «Белдзяржстрах» у жніўні 2026 года. Паводле рэдакцыі, бот выдаў яго пашпартныя даныя, нумар тэлефона і дату звароту ў страхавую.
У інфармацыйна-даведачным цэнтры «Белдзяржстраха» заявілі Times.by, што паведамленні пра ўзлом не пацверджаныя. Там сказалі, што не маюць ніякіх звестак пра ўцечку даных кліентаў. Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных на момант публікацыі таксама не паведамляў пра ўзлом.
На сайце страхавой кампаніі часова недаступныя асабісты кабінет і падача анлайн-заявак на арганізацыю медыцынскай дапамогі па добраахвотным медыцынскім страхаванні. З чым звязаны тэхработы — не ўдакладняецца, таксама няма ніякіх звестак аб тэрмінах выканання аднаўленчых работ.

Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары
"Добры дзень, прадастаўце ваш нумар рахунка для выплаты страхавой прэміі".