Грамадства22

У Фарным касцёле Гродна рэстаўруюць алтар XVIII стагоддзя. Адкрыць плануюць налета

У Фарным касцёле ў Гродне рэстаўруюць драўляны алтар Святога Язафата, які, як мяркуецца, быў створаны ў пачатку XVIII стагоддзя. Завяршыць работы і адкрыць адноўлены алтар плануюць у 2027 годзе, перад пачаткам Вялікага посту, піша Hrodna.life.

Фота: Wikimedia Commons

Перад пачаткам рэстаўрацыі спецыялісты даследавалі стан канструкцыі. У цэлым алтар захаваўся даволі добра, аднак некаторыя яго драўляныя элементы пашкодзіліся з цягам часу і праз насякомых, таму іх давядзецца замяніць.

Галоўная задача рэстаўратараў — захаваць гістарычныя матэрыялы і першапачатковае аблічча алтара. Дрэва апрацоўваюць адмысловымі рэчывамі і ўмацоўваюць там, дзе гэта неабходна. Адначасова розныя спецыялісты працуюць над асобнымі дэталямі: адны рыхтуюць іх да аднаўлення, іншыя ўжо наносяць пазалоту.

За сваю гісторыю алтар двойчы перафарбоўвалі. Цяпер рэстаўратары здымаюць пазнейшыя слаі фарбы, але пакідаюць невялікія кантрольныя ўчасткі, якія дазваляюць убачыць, як змянялася афармленне. Канчатковую каляровую гаму ўзгодняць з інтэр’ерам касцёла.

Сістэматычная рэстаўрацыя кафедральнага сабора Святога Францішка Ксаверыя, вядомага як Фарны касцёл, працягваецца каля 20 гадоў. Да канца 2025 года тут аднавілі палову памяшканняў і восем з трынаццаці алтароў. Большасць з іх датуецца XVIII стагоддзем.

У 2013 годзе завяршылі аднаўленне алтара Святога Міхала Арханёла — найстарэйшага ў храме. Яго перанеслі з ранейшага драўлянага касцёла Святых апосталаў Пятра і Паўла. Да рэстаўрацыі канструкцыя знаходзілася ў аварыйным стане і магла нахіліцца і ўпасці.

У 2018 годзе аднавілі алтар Маці Божай Ружанцовай, а ў лютым 2024 года адкрылі алтар «Бічаванне Пана Езуса». Яго давялося цалкам разабраць, бо падчас Другой сусветнай вайны ў гэтай частцы храма былі выбітыя вокны, праз якія трапляла вільгаць, што пашкодзіла драўніну.

У канцы лістапада 2025 года пасля рэстаўрацыі адкрылі алтар Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Яго канструкцыю таксама разбіралі і збіралі нанова, умацоўвалі абраз, рамантавалі драўляныя элементы і аднаўлялі пазалоту.

У касцёле застаюцца і іншыя алтары, якія патрабуюць аднаўлення. Паводле пробашча, асабліва складанай будзе рэстаўрацыя алтара Святога Казіміра.

Маштабныя аднаўленчыя работы ў Фарным касцёле пачаліся пасля пажару ў ноч з 12 на 13 ліпеня 2006 года. Прычынай узгарання стала кароткае замыканне. Агонь пашкодзіў галоўны драўляны алтар, знішчыў частку разьбянога дэкору і чатыры скульптуры XVIII стагоддзя.

Страчаныя элементы аднаўлялі паводле фотаздымкаў. Работы занялі некалькі гадоў, а ў 2011 годзе галоўны алтар зноў адкрылі. Пасля гэтага рэстаўратары працягнулі аднаўленне іншых алтароў і інтэр’ера храма.

Каментары2

  • 12
    23.10.2026
    Добрая справа!!!
  • сахор
    23.10.2026
    дзякуй, Наша Ніва, за беларускае слова "налета". Усе ведаюць словы "летась", "сёлета". Але мала хто знае як будзе выраз : "на наступны год" гэта : "налета", з націскам на "е". Так гаварыла напр. мая бабуля 1915 г.н. з Стаўбцоўскага раёна

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»5

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына сыграў Billie Jean на вакзале Гомеля і парваў сацсеткі ВІДЭА

Італія, якая заваблівала мільянераў, цяпер хоча браць з іх плату за выезд2

Расія пераводзіць танкеры ценявога флоту пад уласны сцяг, каб засцерагчы нафтавыя перавозкі

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»57

Падчас эвакуацыі жыхароў Алешак ва Украіну вярнуўся хлопчык, які паспеў пабываць у беларускім прытулку1

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў3

«Сказалі, што і трубку дамафонную забяруць». У беларуса, які з'ехаў у Польшчу, цяпер забіраюць маёмасць

Трамп забараніў будучым прэзідэнтам ЗША перабудоўваць Авальны кабінет, які ён адрамантаваў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»5

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць