Аўгуст Ханінг узначальваў нямецкую разведку з 1998 да 2005 года.

Былы кіраўнік Федэральнай разведвальнай службы Германіі (BND) Аўгуст Ханінг арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы. Ханінг узначальваў BND з 1998 да 2005 года, піша Bild.
Былога кіраўніка нямецкай разведкі абвінавачваюць у зборы звестак, якія маюць дзяржаўную таямніцу, дзяржаўнай здрадзе і шпіянажы на карысць замежнай дзяржавы. Паводле даных Bild, Ханінг купляў сакрэтную інфармацыю ў супрацоўніка кіруючага штаба BND, які нядаўна выйшаў у адстаўку, каб «перапрадаваць яе далей». Расследаванне ў дачыненні да Ханінга і яго меркаванага саўдзельніка вядзе федэральны генеральны пракурор.
Вядома, што Ханінг працаваў ва ўсім свеце ў якасці кансультанта ў сферах бяспекі і бізнесу. Ён таксама меў сувязі з Расіяй і Кітаем, у тым ліку з дзяржаўнымі структурамі. У апошні час ён сутыкнуўся з фінансавымі цяжкасцямі праз банкруцтва банка ў краінах Балтыі, членам назіральнай рады якога ён быў.
Каментары
Шкандаль з ім быў яшчэ ў мінулым дзесяцігоддзі, але як хэдэкам трэба выкідваць нешта пад выбары, пайшлі ў расход заінелыя палітычныя трупы.