Сёння нацыянальная зборная Беларусі правядзе ў Будапешце матч 4‑га тура Лігі нацый супраць зборнай Фінляндыі.

Прамая трансляцыя запланаваная на тэлеканале «Спорт ТБ».
Таксама трансляцыя будзе даступная на YouTube-канале Беларускай федэрацыі футболу.
Пачатак гульні а 21:45.
Зборная Беларусі правяла ў сённяшнім розыгрышы Лігі нацый тры матчы: прайграла Албаніі (0:2), згуляла ў Хельсінкі з Фінляндыяй (0:0) і разграміла Сан-Марына (4:0).
Пасля трох тураў: Фінляндыя — 7, Албанія — 6, Беларусь — 4, Сан-Марына — 0.
Зборная, што зойме першае месца ў групе, аўтаматычна выйдзе ў дывізіён B. Зборная, якая фінішуе другой, будзе гуляць стыкавы матч з камандай, што зойме апошняе месца ў адной з групай дывізіёна B (на сёння чацвёртыя месцы ў сваіх групах займаюць Паўночная Македонія, Грузія, Ізраіль, Румынія).
У лістападзе Беларусь правядзе два апошнія матчы ў Лізе нацый: з Албаніяй і Сан-Марына.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары