18‑гадовы беларускі баскетбаліст Іван Катоўскі ў сезоне 2026/27 будзе гуляць за каледж Доўсана ў Глендайве, што ў амерыканскім штаце Мантана, паведамляе betnews.by.

Іван Катоўскі
Былы гулец «Мінска» адправіўся ў ЗША, дзе атрымаў стыпендыю. Яго навучанне разлічана на два гады, і ўвесь гэты час ён будзе прадстаўляць свой каледж на баскетбольнай пляцоўцы.
Найбольш вядомым выпускніком каледжа Доўсана называюць Джордана Брэдзі. Цяпер ён працуе галоўным трэнерам «Вісконсіна» — фарм-клуба «Мілуокі Бакс» у Джы-Лізе.
Катоўскі можа гуляць на пазіцыі лёгкага або цяжкага форварда.
Цяпер чытаюць
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары