Каханне і сэкс1212

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Незвычайная сям'я — абое бацькоў пабывалі ў космасе.

54‑гадовы Алег Навіцкі і 36‑гадовая Марына Васілеўская. Фота: smolevichi-24.by

Першая беларуская касмічная турыстка Марына Васілеўская, якая летась таемна пабралася шлюбам з касманаўтам Алегам Навіцкім, сёлета стала маці.

Марына Васілеўская ў пачатку 2026 года раптам знікла. Сёлета нават на мерапрыемствы, прысвечаныя Дню касманаўтыкі, яе муж Алег Навіцкі прыязджаў адзін. А дзяржаўныя СМІ, калі згадвалі Васілеўскую, выкарыстоўвалі архіўныя фота і відэа. 

Яе афіцыйным месцам працы пасля прыгод у космасе стаў Беларускі фонд міру. І па сёння Васілеўская пазначана на яго сайце як намесніца старшыні праўлення. Але і ў іх мерапрыемствах жанчына перастала ўдзельнічаць.

Разгадка такога дзіўнага знікнення даволі празаічная — Васілеўская зацяжарыла.

Цяпер Васілеўская жыве з мужам у Расіі. Як стала вядома, у сярэдзіне ліпеня Марына нарадзіла дзяўчынку. Гэта першае дзіця для яе і трэцяе для Алега Навіцкага.

Навіцкі нарадзіўся ў беларускім Чэрвені, але як пасля школы паступіў у авіяцыйнае вучылішча ў Расіі, так і асеў там. Пасля развалу СССР атрымаў расійскае грамадзянства. 

На яго рахунку чатыры палёты ў космас, агулам ён правёў там 545 сутак. Мае званне героя Расіі.

У касманаўта яшчэ дзве дочкі ад першага шлюбу з журналісткай Юліяй Навіцкай. Пара была разам амаль 30 гадоў, Юлія прысвячала каханаму мужу кнігі.

Але скончылася ўсё разводам. Жонка нават сцвярджала, што ў 2022 годзе Навіцкі выгнаў яе з дому зімой пасярод ночы — яна запісала зварот да Пуціна з просьбай абараніць яе ад героя Расіі. Супадзенне ці не, але адбылося гэта падчас прыезду беларускай дэлегацыі (у складзе якой была і будучая касмічная турыстка Васілеўская) у Зорны Гарадок.

Каментары12

  • Марина-Марина
    06.10.2026
    Зря ты с этим мерзавцем связалась. Путину и Луке попу целует, войну поддерживает, жену после 30 лет выгнал на мороз в буквальном смысле слова... Ну как от такого рожать?
  • Злосны нуль
    06.10.2026
    Касмічныя лямпачкі
    Касьмічныя кефіры
    Касьмічныя грыбочкі
    Касьмічныя дзевачкі
  • Ааа
    06.10.2026
    Зачем рожать от зэтников???

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект1

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць