Здароўе

Якія вакцыны ад грыпу даступныя ў Беларусі і калі чакаюць пік захворванняў

Людзей з груп рызыкі бясплатна прышчапляюць расійскай вакцынай «Грыпол Плюс». За ўласныя грошы можна будзе выбраць замежныя прэпараты. Істотнага росту захворванняў медыкі чакаюць у канцы студзеня — пачатку лютага 2027 года.

Фота: vecteezy.com

Кампанія масавай вакцынацыі ад грыпу пачалася ў Беларусі ў кастрычніку, паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на эпідэміёлага Кірыла Ігнатава.

Бясплатна вакцынай «Грыпол Плюс» расійскай вытворчасці прышчапляюць людзей, для якіх грып асабліва небяспечны:

  • дзяцей ад шасці месяцаў да трох гадоў;
  • дзяцей ад трох гадоў і дарослых з хранічнымі захворваннямі або імунадэфіцытам;
  • людзей ва ўзросце ад 65 гадоў;
  • цяжарных жанчын;
  • медыцынскіх і фармацэўтычных работнікаў;
  • дзяцей і дарослых ва ўстановах з кругласутачным знаходжаннем;
  • супрацоўнікаў дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць бяспеку і жыццядзейнасць насельніцтва.

Медыкі ставяць мэтай — вакцынаваць не менш за 75% людзей з груп рызыкі.

Для платнай вакцынацыі ў медыцынскіх установах абяцаюць прапанаваць «Інфлювак Тэтра» вытворчасці Нідэрландаў і французскую вакцыну «Ваксігрып Тэтра».

Склад вакцын на сезон 2026—2027 гадоў абнавілі. У яго ўключылі кампаненты супраць штамаў A(H1N1) «Місуры», A(H3N2) «Дарвін» і віруса грыпу B лініі «Вікторыя» — «Токіа». Менавіта такі склад для Паўночнага паўшар’я рэкамендавала Сусветная арганізацыя аховы здароўя.

Цяпер у Беларусі выяўляюць толькі негрыпозныя рэспіраторныя вірусы: парагрып, рынавірусы, бакавірусы і адэнавірусы. Сітуацыю эпідэміёлагі называюць стабільнай.

Значны сезонны рост захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі прагназуюць на канец студзеня — пачатак лютага 2027 года. Пік чакаецца ў лютым, калі адначасова могуць цыркуляваць грып, каранавірус SARS-CoV-2 і іншыя рэспіраторныя вірусы.

Прышчэпка не гарантуе, што чалавек зусім не заразіцца грыпам, але зніжае рызыку цяжкага ходу хваробы і небяспечных ускладненняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы7

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран7

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы7

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць