«Мінсктранс» просіць не пакідаць выкарыстаных білетаў у транспарце
«Пакідаючы прабіты білет у салоне, вы робіце горш найперш сабе», — зазначае прадпрыемства.

Беларусы, выходзяць з грамадскага транспарту, нярэдка пакідаюць там выкарыстаныя білецікі, каб наступныя пасажыры змаглі ім скарыстацца. «Мінкстранс» просіць так не рабіць.
«Здаецца, што гэта дробная паслуга: выйшаў, пакінуў білет на сядзенні — няхай хтосьці праедзе бясплатна. Насамрэч гэты «клопат» пазбаўляе фінансавання той самы транспарт, за які вы сумленна заплацілі.
Калі хтосьці едзе бясплатна з вашым білетам, транспартнае прадпрыемства недаатрымлівае выручку. А менавіта з гэтых сродкаў фінансуецца рамонт рухомага складу, набываецца новы камфортны транспарт, падтрымліваюцца зручныя маршруты. З-за гэтага вы самі, як сумленны пасажыр, рызыкуеце даўжэй чакаць свой аўтобус і ехаць у менш камфортных умовах. Атрымліваецца, вы заплацілі за сябе, а праз пакінуты білет пагоршылі ўмовы ўласнай паездкі», — гаворыцца ў паведамленні прадпрыемства.
У «Мінсктрансе» заклікаюць не пакідаць білеты на сядзеннях, а забіраць іх з сабой.
«Давайце цаніць уласны камфорт і паважаць працу тых, хто працуе для вас. Памятайце, што прабіты білет дзейнічае толькі на адну паездку і несапраўдны на наступным рэйсе па гэтым маршруце», — папярэджваюць на прадпрыемстве.
-
Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне
-
Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай
-
Протаіерэй Андрэй Лемяшонак паскардзіўся на праверкі. І назваў паездкі манашак Свята-Елісавецінскага манастыра па Еўропе «гераічнымі»
Каментары
Да канца лукашызму галоўны абавязак кожнага свядомага грамадзяніна - кожны дзень намагацца на*баць (падмануць) будзь-якую дзяржаўную структуру ці ўстанову будзь-якімі даступнымі сродкамі.