«Я сказаў: мы гатовыя да аднаўлення стасункаў, гандлёвага супрацоўніцтва».

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай.
Ён кажа, што падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім, якая была 22 верасня на палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку, не гучала ўзаемных прэтэнзій.
«Узаемных прэтэнзій не было наогул, таму што і мы, і палякі разумеем, што рухацца наперад трэба. Вельмі добра, што такая сустрэча адбылася. Яна была своечасовай. Пытанні, якія мы абмяркоўвалі, у прынцыпе, вельмі актуальныя для нашых краін», — сказаў кіраўнік МЗС у эфіры «Беларусь 1».
Разам з тым ён нагадаў, што не Беларусь уводзіла першай санкцыі ці закрывала памежныя пераходы.
«Я сказаў: мы гатовыя да аднаўлення стасункаў, гандлёвага супрацоўніцтва, больш актыўнага ўзаемадзеяння на мяжы. Польскі бок гэта ўжо бачыць, і папракнуць нас няма ў чым», — заявіў дыпламат.
Каментары