Культура2323

«Гэта сапраўдны квантавы скачок для мяне!» Калеснікава сыграла з сімфанічным аркестрам у Аўстрыі

Пасля больш як пяці гадоў перапынку Марыя Калеснікава выступіла як салістка з Венскім радыёсімфанічным аркестрам ORF. У аўстрыйскім Грацы яна ўдзельнічала ў сусветнай прэм’еры твора Radiophobia, прысвечанага Чарнобылю.

Усе фота: maria.kalesnikava / Facebook

«Гэта сапраўдны квантавы скачок для мяне! Яшчэ год таму я не была ўпэўненая, што калі-небудзь змагу вярнуцца на сцэну ў якасці салісткі», — напісала Калеснікава ў фэйсбуку пасля канцэрта.

Выступ адбыўся 9 кастрычніка на фестывалі ORF musikprotokoll. Калеснікава грала на флейце, а разам з ёй выступіла ўкраінская спявачка, сапрана Вікторыя Вітрэнка, якую Марыя называе сваёй дарагой сяброўкай.

«Пасля больш як пяці гадоў перапынку зноў граць з сімфанічным аркестрам, адчуваць неверагодную энергію сцэны і публікі — я дагэтуль не магу паверыць, што гэта адбываецца!» — падзялілася Калеснікава.

Radiophobia: a silent requiem for Chornobyl («Радыяфобія: ціхі рэквіем па Чарнобылі») — гэта канцэрт для флейты і сапрана з аркестрам кампазітара Лявона Швіра. 

З фестывалем ORF musikprotokoll Марыю звязваюць асаблівыя адносіны. Калі Марыя была ў зняволенні, арганізатары разам з Універсітэтам музыкі і выканальніцкіх мастацтваў Граца праводзілі мерапрыемствы ў яе падтрымку. На сцэну ставілі яе флейту — як знак адсутнасці самой музыканткі. У 2024 годзе Вітрэнка прысвяціла ёй сольны вечар, а цяпер яны выйшлі на сцэну разам.

«Якое шчасце вярнуцца ў свой свет музыкі, творчасці, сяброўства і свабоды!» — напісала Марыя.

Каментары23

  • Віншую
    11.10.2026
    Вось і добра, займайся сваёй справай.
  • Заўсёды прыемна паслухаць
    11.10.2026
    Пакуль яна не пачынае дудзець пра "дыялог" з Лукашэнкам.
  • Злосны нуль
    11.10.2026
    Бяз жартаў ды кпінаў, але было цікава паслухаць як яна грае.

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак17

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя4

А1 дазволілі аказваць паслугі хостынгу і электроннай пошты1

Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў1

Другога дня перамоў ЗША і Украіны ў Маямі не будзе8

На выбарах у Перу перамог Гітлер Мусаліні9

У Брытаніі прааперавалі ката Лары, які ўжо 15 гадоў працуе галоўным мышаловам у рэзідэнцыі прэм’ер-міністра.2

У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце15

Падарожнік Карл Бушбі дайшоў пехатой з Чылі ў Вялікабрытанію. На гэта спатрэбілася 28 гадоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак17

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць