У амерыканскім горадзе Эры, што ў штаце Пенсільванія, 9 кастрычніка ў выніку страляніны ў прыватным доме загінулі дзевяць чалавек. Сярод ахвяр — двое дзяцей і цяжарная жанчына.

Скрыншот з відэа
Паліцыя прыбыла да дома і выклікала спецпадраздзяленне. На вуліцы праваахоўнікі знайшлі дзвюх параненых жанчын, а ўзброены чалавек забарыкадаваўся ўнутры будынка.
Калі паліцыянтам удалося трапіць у дом, яны знайшлі там толькі целы загінулых, у тым ліку стралка.
Паліцыя высвятляе прычыны страляніны.
Каментары