Кіно55

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане

Мікалай Шастак — акцёр і рэжысёр з Латвіі.

«38‑гадовы латвійскі тэатральны акцёр Мікалай Шастак. Працы мала. Грошай — і таго менш. Некалькі гадоў таму ён пайшоў ва-банк і стварыў уласны кінапраект. А нядаўна павёз фільм на міжнародны кінафестываль у Астану і атрымаў Гран-пры — 450 тысяч далараў (400 тысяч еўра)», піша Delfi.lv

«Атрымалася крыху дзіўная гісторыя. Я вярнуўся з Казахстана і зразумеў, што ў Латвіі пра гэта, здаецца, увогуле ніхто не напісаў. На Astana AI Film Festival мой фільм The First Honest Day атрымаў Гран-пры і галоўную ўзнагароду — 450 000 даляраў. І маштаб аказаўся зусім не лакальным: 8 067 фільмаў са 125 краін, 25 работ дайшлі да фінальнага адбору», — расказаў Мікалай Шастак латвійскаму Delfi.lv.

Агульны прызавы фонд фестывалю складаў два мільёны даляраў. Фестываль адкрываў прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў. У міжнародным журы была Адры Азуле.

Нагадаем, што Мікалай Шастак сыграў галоўную ролю ў фільме «Беларусьфільма» «Купала», што меўся выйсці ў пракат у 2020 годзе. Фільм распавядае пра жыццё Янкі Купалы ад нараджэння да трагічнай гібелі ў 1942 годзе. У фільме паказана маленства і дзяцінства будучага пісьменніка, праца ў «Нашай Ніве» ў Вільні, трывожныя 1920‑я гады ў Мінску, русіфікацыя і рэпрэсіі 1930-х.

Аднак шырокай прэм’еры фільма (да канца 2021 года) так і не адбылося — з палітычных прычын яго «паклалі на паліцу». Але ён даступны на інтэрнет-рэсурсах.

Каментары5

  • %
    09.10.2026
    Не напісалі, бо для Латвіі ў яго не тое імя і прозвішча
  • Сашас
    09.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Афіша
    09.10.2026
    ШЭстак

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць