10 кастрычніка каля 16‑й гадзіны на вуліцы Фаціна ў Магілёве кіроўца аўтамабіля Belgee наехаў на сямігадовую дзяўчынку.

Дзіця пераязджала дарогу на ровары па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, не спешыўшыся.

У выніку аварыі дзяўчынку з траўмамі даставілі ў бальніцу для абследавання.

Каментары