Грамадства

Змянілі спіс прафесій, на якія лёгка можна наймаць іншаземцаў

З 1 студзеня 2027 года ў Беларусі зменіцца пералік прафесій, на якія можна наймаць іншаземцаў і асоб без грамадзянства, што не маюць дазволу на пастаяннае жыхарства ў краіне, паводле спрошчанай працэдуры. Адпаведную пастанову Міністэрства працы і сацыяльнай абароны апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Заря»

У 2025 годзе ў пераліку было 41 рабочая прафесія і 18 пасад службоўцаў. На 2026 год яго скарацілі да 29 рабочых прафесій і 18 пасад службоўцаў. У 2027 годзе спіс зноў зменіцца: у ім будзе 31 рабочая прафесія і 16 пасад службоўцаў.

Сярод змен у пераліку рабочых прафесій — замест кіроўцы ўключылі кіроўцу аўтамабіля і кіроўцу пагрузчыка. Са спісу выключылі манцёра пуці, але дадалі аператара птушкафабрык і механізаваных фермаў, а таксама трактарыста.

У пераліку пасад службоўцаў больш не будзе акушэраў і фельчараў.

Пры найманні іншаземцаў на прафесіі і пасады, уключаныя ў пералік, працадаўцу дастаткова паведаміць пра гэта органам унутраных спраў. У астатніх выпадках неабходна атрымаць спецыяльны дазвол і даказаць, што вакансію немагчыма запоўніць грамадзянамі Беларусі або іншаземцамі, якія маюць пастаянны дазвол на жыхарства.

У ліпені Міністэрства ўнутраных спраў прапаноўвала ўключыць у пералік дэфіцытных спецыяльнасцяў дактароў-інтэрнаў, правізараў і прадстаўнікоў некаторых іншых прафесій. Аднак пакуль гэтыя спецыяльнасці ў спіс не ўвайшлі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч33

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наві Пілай, даведаўшыся пра ўзнагароду, пажартавала з Трампа2

Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра пастаўкі паліва41

З італьянскай вінаробні ўвадначас скралі элітнага віна на 5 мільёнаў даляраў. Гэта беспрэцэдэнтны маштаб5

Улады анансавалі змены ў падатковых стаўках на наступны год. Што памяняецца?2

У ЗША жанчына вырасціла гіганцкі кабачок вагой з дарослага чалавека1

Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома9

Кіраўнік Мінска: Гандлёвых цэнтраў у сталіцы ўжо даволі3

Белстат апублікаваў статыстычныя партрэты беларускіх бацькі і маці

У сэрвісе для зваротаў у дзяржаўныя органы адбыўся выцек даных. Папаліліся і вядомыя прапагандысткі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч33

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць