Грамадства33

Кіраўнік Мінска: Гандлёвых цэнтраў у сталіцы ўжо даволі

У Мінску ў найбліжэйшы час не плануюць будаваць новыя буйныя гандлёвыя цэнтры. Пра гэта заявіў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў падчас сустрэчы з калектывам ААТ «Элема», піша агенцтва «Мінск-навіны».

Гандлёвы цэнтр «Мегапарк», які будуецца ў Каменнай Горцы

Паводле слоў Уладзіміра Кухарава, ужо некалькі гадоў у сталіцы не выстаўляюць на аўкцыёны ўчасткі для ўзвядзення такіх аб’ектаў. Цяпер у Мінску працуе больш за 100 буйных гандлёвых цэнтраў, адносна раўнамерна размеркаваных па горадзе.

Замест вялікіх комплексаў гарадскія ўлады аддаюць перавагу невялікім крамам і гандлёвым аб’ектам у пешай даступнасці ад жылых дамоў.

Як удакладніў Кухараў, у сталіцы цяпер працуе каля 11,5 тысячы разнастайных крам, дзе можна набыць неабходныя тавары.

Каментары3

  • justice
    09.10.2026
    Какеісты з дармавымі грашыма скончыліся?
  • ТЦ для рэтраградаў
    09.10.2026
    Сотка гандлёвых цэнтраў таму што электронная камерцыя не працуе як след. У ЗША яшчэ 10 год таму молы пачалі банкруціцца і зачыняцца, прагралі канкурэнцыю Амазону.
  • IL
    10.10.2026
    Як абстаяць справы з продажам таго гандлёва-забаўляльнага цэнтра, які узнік на плошчах былога савецкага завода аўтаматычных ліній?

Цяпер чытаюць

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў53

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў

Усе навіны →
Усе навіны

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5013

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет5

Пуцін заявіў, што Еўропа не можа прывіць мігрантам сваю культуру, бо сама яе страціла13

Мінчук паказаў, як разам з суседзямі прывёў у парадак пад’езд18

9 модных сукенак гэтага сезона восень-зіма5

У Сербіі праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары: Вучычу супрацьстаіць студэнцкі рух

Былую рэзідэнцыю Гітлера «Арлінае гняздо» адновяць пасля пажару

Беларус аказаў супраціў паліцэйскім у Францыі. Цяпер суд абавязаў яго заплаціць ім амаль 1000 еўра2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў53

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць