У саўгасе, якім кіраваў Лукашэнка, паставілі помнік. З яго свежай цытатай
У саўгасе «Гарадзец» на «Дажынкі» каля мясцовага Дома культуры адкрылі помнік Ніне Баранавай.

Фота: Shklovinfo.by
Жанчына трымае на руках дзіця, а ўнізе прыводзіцца цытата Лукашэнкі: «Нічога больш дасканалага, чым жанчына, прыродай не створана».
Гэту мудрасць Лукашэнка прамовіў у апошнім навагоднім звароце, абвяшчаючы Год жанчыны.
Ніна Баранава (1922—2008) усё жыццё прысвяціла саўгасу «Гарадзец»: была звеннявой па лёне, цялятніцай, а званне Героя Сацыялістычнай Прац атрымала за шматгадовую сумленную працу на свінаферме. Яна выхавала дзесяцярых дзяцей і была ўганараваная званнем Маці-гераіні, паведамляе сайт sklovinfo.by.

Фота: Shklovinfo.by

У адкрыцці помніка ўзялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Дзмітрый Круты, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, інспектар па Магілёўскай вобласці Надзея Каткавец. Фота Shklovinfo.by

Фота: Shklovinfo.by
-
Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж
-
Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне
-
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
[Зрэдагавана]