Падземныя штуршкі адчувалі жыхары некалькіх гарадоў краіны, у тым ліку сталіцы Панама-Сіці, якая знаходзіцца прыкладна за 180 кіламетраў ад эпіцэнтра. Спачатку паведамлялася пра магнітуду 8,0, аднак пазней яе ўдакладнілі да 7,6.

У некаторых раёнах абвясцілі эвакуацыю.
Паводле ўдакладненых звестак, эпіцэнтр знаходзіўся ў паўднёвай частцы Панамы, на глыбіні каля 10 кіламетраў, прыкладна за 10 кіламетраў на паўднёвы захад ад населенага пункта Піталоса-Арыба ў правінцыі Эрэра.
Пасля землятрусу Нацыянальная служба надвор’я ЗША выпусціла папярэджанне пра пагрозу цунамі для ўзбярэжжа ад Мексікі да Перу.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары