Грамадства22

Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома

Ці гэта ўвогуле магчыма? Для Вольгі — так. Але простым смяротным лепш не паўтараць.

Вольга Вараб'ёва. Тут і далей фота з яе сацсетак

Мінчанка Вольга Вараб’ёва пахвалілася ў Threads, што кінула выклік сама сабе. Яе мэтай было за дзень зрабіць 170 тысяч крокаў: «Першапачаткова я настройвалася на 24 гадзіны бесперапыннай хады, але мой тэмп узяў сваё: я ўклалася ўсяго ў 23 гадзіны і 6 хвілін!».

Вольга спаліла амаль 7 тысяч калорый. Калі вам цікава, колькі гэта ў кіламетрах, дык ведайце: 133,23 кіламетра.

І, што самае дзіўнае, хадзіла жанчына на звычайным школьным стадыёне! Толькі зрэдку адыходзіла ў прыбіральню ці краму. 

Каментатары пытаюцца, навошта было хадзіць кругамі па стадыёне, калі можна было б палову Мінска абысці. Але Вольга тлумачыць: гэта было б больш складана, бо з ёй быў даволі цяжкі заплечнік (а ў ім запасное адзенне, ежа, вада, лекі).

Калі б яна хадзіла па сталіцы, трэба было б усё гэта цягнуць на спіне. А так атрымалася проста пакласці на стадыёне і не хвалявацца за рэчы.

Канечне, для звычайнага чалавека гэта нерэальная нагрузка. Але Вольга — далёка не звычайная жанчына. Яна прафесійна займаецца бегам і рэгулярна ўдзельнічае ў сутачных забегах. 

Летась Вольга паставіла нацыянальны рэкорд па бегу на бегавой дарожцы — правяла там 24 гадзіны і прабегла 172 кіламетры. Марафон яна прабягае за 3 гадзіны 47 хвілін.

А яшчэ летась жанчына перамагла ў міжнародным ультрамарафоне «Самавызначэнне», які завяршыўся ў Маскве. За шэсць сутак беларуская бягуння пераадолела 601 кіламетр — у сярэднім па 100 кіламетраў у дзень.

Але хоча перабіць сусветны рэкорд Ірыны Масанавай, якая за шэсць сутак прабегла 832,5 кіламетра.

Што тычыцца новага эксперыменту, Вольга кажа, што прычын для такога чэленджу ў яе было некалькі. Першая — летам яна часта чула, як людзі абмяркоўвалі, ці рэальна зрабіць 150 тысяч крокаў за суткі. Стала цікава паспрабаваць, але планку абрала вышэйшую.

Другая — бягуха хацела адчуць розніцу паміж уражаннямі пасля сутак бегу і сутак хадзьбы. Ну і трэцяя — наперадзе ў Вольгі два сутачныя забегі, то гэта падрыхтоўка да іх. 

Каментары2

  • Satan
    09.10.2026
    Дый не з’біраемся мы паўтараць, рабіць няма чаго. Лепш 23 гадзіны і 6 хвілін пабухаць.
  • Роман
    09.10.2026
    Замуж бы ей, мается ерундой от скуки

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць