Грамадства

На Лагойшчыне ўжо другі раз за месяц пабачылі незвычайную лісу. Але не тую самую ВІДЭА

У Лагойскім раёне відэапастка зафіксавала незвычайную лісу з чорнай поўсцю замест звыклай рудой. Кадрамі падзяліўся Лагойскі лясгас.

Скрыншот з відэа

Гэта чорна-бурая лісіца, якую таксама называюць чарнабуркай. Нягледзячы на незвычайны выгляд, яна не з’яўляецца асобным відам, а ўяўляе сабой каляровую разнавіднасць звычайнай рудой лісы.

Такая афарбоўка жывёлы абумоўленая меланізмам — генетычнай асаблівасцю, пры якой у яе арганізме выпрацоўваецца больш цёмнага пігменту меланіну. У выніку поўсць становіцца чорнай або цёмна-бурай.

Пры гэтым чарнабуркі не заўсёды цалкам чорныя: іх футра можа мець серабрыстае адценне, шэрыя ўчасткі, а кончык хваста часам застаецца белым. Сама па сабе чорная афарбоўка не азначае, што жывёліна належыць да рэдкага або знікаючага віду.

За апошні месяц у ваколіцах Лагойска заўважылі ўжо другую лісу незвычайнага колеру. У верасні ў вёсцы Кіселёўка на дачным участку з’явілася белая лісіца з ашыйнікам. Гэта была ручная ліса з незвычайнай белай афарбоўкай, а не пясец, як меркавалі некаторыя.

Каментары

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць