Здарэнні44

Адважны кот кінуў смелы выклік лісе — выпадак у Гродне

Паядынак трапіў на відэа.

Лісы ў Гродне заходзяць пастаянна. Іх сустракаюць і ў цэнтры горада, і ў раёнах прыватнай забудовы (там яны палююць на курэй), але, як высветлілася, не ўсе рады іх з’яўленню. Вось і на вуліцы Калюжна адважны хатні кот паспрабаваў прагнаць лясную госцю ад жылля, паведамляе Newgrodno.by.

Паядынак трапіў на відэа. Розніца ў памерах прыкметная няўзброеным вокам, але ката гэта зусім не спалохала. Стаўшы ў баявую стойку, ён наблізіўся да лісы і нават прымусіў яе адступіць.

А далей усё было ў стылі баксёрскіх паядынкаў. Спачатку — бітва позіркаў, калі супернікі спрабуюць зламаць волю адзін аднаго. Затым — серыя выпадкаў і атак.

Праўда, безвыніковых, усё ж абодва — дастаткова спрытныя жывёлы. Неўзабаве, зрэшты, кот быў вымушаны адысці на стратэгічна больш выгадную пазіцыю. Ён залез на дрэва. Ліса таксама пакінула поле бою і ўцякла ў лес. 

Кот сур’ёзна рызыкаваў. У Гродне ўжо некалькі разоў фіксаваліся выпадкі, калі лісы ўспрымалі катоў як даступную ежу.

Каментары4

  • Лес
    21.08.2026
    Кату пашанцавала, ліса есці не хацела.
  • Анцiк
    21.08.2026
    чаму гаспадар ката (ци хто там знимау) не пайшоу и не уламиу лисе ...
  • Плюшкі Карлсана
    21.08.2026
    Звычайная сітуацыя. Гэты кот не такі грозны, таму лісіца маладая вырашыла з ім пабадацца. Насамрэч вялікіх, упэўненых у сабе катоў (сібірскія, нарвежская, мэйкуны, і нават баявыя дварнягі), якія абараняюць сваю тэрыторыю, лісы БАЯЦЦА. Бо каты больш спрытныя, у іх лепшая рэакцыя, кіпцюры, якія могуць добра параніць, выбраць вочы, а гэта ў дзікай прыродзе для драпежніка смерць.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць