Гісторыя

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?

Факт мо і вядомы, але мне ў папулярнай літаратуры не трапляўся. Гаворка пра першую фіксацыю бульбы ў ВКЛ. А мо і не першую, але прынамсі раннюю, піша ў фэйсбуку Андрэй Скурко.

Фота з сацсетак

Знайшоў выпадкова, у кніжцы Siedziby Kiszków i Radziwiłłów na Białorusi w XVI-XVIII wieku. Opisy z zasobu Archiwum Głównego Akt Dawnych (Opracował Jarosław Zawadzki, Warszawa 2002).

У кніжку я палез пачытаць пра Януша Кішку (1586—1654), вялікага гетмана літоўскага. Ён успадкаваў мястэчка Крывічы і меў там сядзібны дом. (Я вырас у Крывічах і паспрабую накласці звесткі інвентара 1611‑га на сучасную тапаграфію: сядзіба Кішкі стаяла ў цэнтры, непадалёк ад сучаснага моста праз Сэрвач, на ўзвышшы за магазінам «Родны кут»).

Цікава заўжды за дакументамі пабачыць жывога чалавека. Напрыклад, з інвентарных апісанняў можна зрабіць выснову, што Януш Кішка захапляўся садоўніцтвам. У прыватнасці, любіў садовыя лабірынты — у фальварках у Іўі меў аж два. А ў яго данюшаўскім садзе была клумба з кветкамі, высаджанымі ў форме герба Кішкаў «Дуброва» (падкова з трыма крыжыкамі).

Але самы эфектны сад гетман меў у Вільні: і лабірынт (а як жа!), і лазня, і дарожкі, абсаджаныя кустамі і дрэвамі. Раслі там, між іншага, артышокі, шпарагі, дыні і нават — увага — экзатычны bulbos americanos, czyli ziemniaki, як адзначае польскі навуковец.

Той сад Януш Кішка прадаў удаве Радзівілавай у 1623-м, выязджаючы на некалькі год у Італію, вучыцца ў Падуанскі ўніверсітэт. Гэта была другая вышэйшая адукацыя ў Януша. У маладосці ён скончыў Віленскі ўніверсітэт. А ў прамежку былі бітва пад Кірхгольмам, аблога Смаленска, рэйд на Старадуб і Хоцінская бітва.

Што стала ў яго адсутнасць з экзатычнай раслінай — невядома. Але чаму б не ўявіць, што Кішка разводзіў бульбос і ў іншых сваіх фальварках? У Іўі, Данюшаве, Крывічах? Падчас апісання крывіцкага сядзібнага дома ў двары быў інвентарызаваны мядзведзь на ланцугу. Нешта ж ён мусіў ахоўваць!

Мог стары ваявода частаваць экзатычным бульбосам і сваіх гасцей — напрыклад, польнага гетмана Януша Радзівіла, які заязджаў да яго ў Крывічы па дарозе з Вільні на Полацак (захаваліся два лісты, там пісаныя). Хоць у тыя часы бульбос вырошчвалі, бадай, дзеля кветак.

А яшчэ Януш Кішка — адзін з нешматлікіх магнатаў, які можа пахваліцца населеным пунктам, названым у свой гонар. У яго часы недалёка ад Крывічоў быў закладзены фальварак Янушова. Мне падаецца імаверным, што і назвалі яго ў гонар гаспадара.

Цяпер гэта вёска, у ёй ужо ў ХХ стагоддзі нарадзіўся генеральны пракурор Алег Бажэлка. Але гэта, як кажуць, зусім іншая гісторыя.

Каментары

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць