Грамадства

Цягнік Адлер — Мінск зноў змяняе свой маршрут

Цягнік №301 Адлер — Мінск, які адправіўся з Адлера 7 кастрычніка ў 20:38, з тэхнічных прычын зменіць маршрут. Замест Гомеля ён праедзе праз станцыю Орша-Цэнтральная і прыбудзе ў Мінск у 18:30 замест запланаваных 19:03. Рашэнне аб змене маршруту прынялі Расійскія чыгункі, паведаміла прэс-служба БЧ.

Здымак ілюстрацыйны

Для пасажыраў, якія едуць з расійскіх станцый да станцый на ўчастку Гомель — Мінск, прызначылі дадатковы цягнік №612 Мінск — Гомель. Ён адправіцца з Мінска ў 20:26 і прыбудзе ў Гомель у 23:55.

Пасажыры з квіткамі на цягнік №301 Адлер — Мінск, якія павінны сесці на станцыях участку Гомель — Мінск, змогуць скарыстацца цягніком №611 Гомель — Мінск. Ён адправіцца з Гомеля 9 кастрычніка ў 14:38 і прыбудзе ў Мінск у 19:03.

Таксама 9 кастрычніка з тэхнічных прычын зменены маршрут цягніка №302 Мінск — Адлер. Да Гомеля ён будзе ісці паводле звычайнага раскладу, а далей — праз Магілёў, Оршу і Бранск, пасля чаго працягне рух па сваім маршруце.

Гэта не першы падобны выпадак, і можна меркаваць, што прычынай гэтых карэкціровак, як і раней, маглі стаць няштатныя сітуацыі на пуцях, звязаныя з развязанай Расіяй вайной супраць Украіны. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта50

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта50

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць