У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце
Акцыю не ўзгаднялі з уладамі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Bild © Imago/MIS
У нямецкім Франкфурце-на-Майне фанаты беларускага музыканта Макса Каржа без дазволу ўладкавалі піратэхнічнае шоу напярэдадні яго канцэрта. Пра гэта паведамляе Hessenschau.
У пятніцу ўвечары на мосце Флёсэрбрукэ праз Майн прыхільнікі спевака адначасова запалілі сотні чырвоных фаераў і хорам спявалі песні. Акцыю не ўзгаднялі з уладамі, гэта пацвердзіла выданню паліцыя.
На месца прыехалі некалькі паліцэйскіх экіпажаў. Паводле паліцыі, каля 2000 фанатаў гучна чакалі канцэрта і ўначы.
Некалькі чалавек, якія, як піша выданне, «перастараліся», паліцыя часова затрымала.
Сам канцэрт Макса Каржа пройдзе ў суботу ўвечары на стадыёне ў Франкфурце-на-Майне.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары