Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наві Пілай, даведаўшыся пра ўзнагароду, пажартавала з Трампа
Пасля весткі пра пачэсную ўзнагароду колішняя адвакатка Нэльсана Мандэлы выйшла да журналістаў. Яе сустрэлі воплескамі.

«Калі вы папляскаеце мне яшчэ даўжэй, то я можа быць падзялюся сваёй прэміяй з Трампам», — падкалола прэзідэнта ЗША 85‑гадовая жанчына.
Вядома, што мінулагодняя нобелеўская лаўрэатка, лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада пры сустрэчы з Дональдам Трампам перадала яму свой Нобелеўскі медаль, а палітык яго з радасцю прыняў. Праўда, ніякага юрыдычнага значэння гэтая перадача не мае, і нават частка лаўрэацтва ад гэтага на іншую асобу не пераходзіць.

Дональд Трамп і Марыя Карына Мачада. Фота: Белы дом
Каментары