Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада
Мэр Кіева Віталь Клічко ў інтэрв'ю AFP заявіў, што Расія ўзмацняе ўдары па сталіцы напярэдадні зімы, таму цяпер пытанне стаіць ужо пра выжыванне горада, піша «РБК-Украіна».

Клічко падкрэсліў, што амаль штодня з’яўляюцца паведамленні пра разбураныя будынкі, параненых і загінулых людзей, а інтэнсіўнасць абстрэлаў Кіева павялічваецца.
У сувязі з гэтым Клічко прапанаваў жыхарам, якія маюць сваякоў або сяброў за межамі сталіцы, разгледзець магчымасць часовага пераезду.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што не заклікае да поўнай эвакуацыі горада. Па словах кіеўскага мэра, ад’езд усіх жыхароў якраз адпавядаў бы аднаму з магчымых сцэнарыяў, якіх хоча Расія, — каб Кіеў застаўся пустым.
Клічко таксама папярэдзіў, што калі ў выніку расійскіх атак будзе парушаная праца сістэмы водазабеспячэння, у сталіцы можа ўзнікнуць маштабны крызіс.
Ён адзначыў, што нават добрая падрыхтоўка горада не гарантуе бяспекі, калі не будзе эфектыўна працаваць супрацьпаветраная абарона.
Масіраваныя ўдары па энергетычнай інфраструктуры Кіева і вобласці Расія аднавіла ў канцы верасня. Пасля новых атак у сталіцы пачалі дзейнічаць графікі адключэнняў электраэнергіі, а часам энергетычныя службы вымушаныя ўводзіць і аварыйныя адключэнні.
Кіеў увечары зноў быў пад атакамі, знікалі святло і вада. За дзень ва Украіне загінулі як мінімум 25 чалавек
Расія нанесла ўдар балістыкай па Кіеве: двое загінулых
Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі
Учора ў выніку ўдараў па Украіне загінулі 36 чалавек
Былы кіраўнік Google: Расія здаганяе Украіну ў вайсковых тэхналогіях, а рэсурсаў у яе нашмат больш. Галоўным выклікам будзе «Рассвет»
Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак
Каментары