Свет11

Расія пачала абмяркоўваць размяшчэнне дата-цэнтраў для ШІ ў «дружалюбных» краінах

Кіраўнік Беларускай асацыяцыі высокіх тэхналогій і лічбавай інфраструктуры Аляксей Свянціцкі ўжо прапанаваў расійскім кампаніям будаваць такія цэнтры ў краіне.

Ілюстрацыйнае фота Цэнтра апрацоўкі даных, фота sotline.ru

Урад Расіі прапрацоўвае магчымасць стварэння дата-цэнтраў (цэнтры апрацоўкі даных — ЦАД) для штучнага інтэлекту (ШІ) на тэрыторыі «дружалюбных» краін, у прыватнасці Беларусі і Казахстана. Пра гэта піша РБК са спасылкай на крыніцы ў ІТ-галіне. У Мінлічбы пацвердзілі, што разглядаюцца розныя варыянты размяшчэння дата-цэнтраў, але канкрэтных рашэнняў пакуль няма.

Адна з прычын — дэфіцыт вылічальных магутнасцяў у Расіі. У Маскве свабоднымі застаюцца каля 50 МВт, чаго хопіць на два—чатыры буйныя камерцыйныя ЦАД. Пры гэтым на маскоўскі рэгіён прыпадае больш за 75% камерцыйных магутнасцяў, а да 2032—2033 гадоў краіне спатрэбіцца дадаткова ўвесці 2,5—3 ГВт магутнасцяў. Акрамя таго, стойка з абсталяваннем для ШІ спажывае да 40 кВт, тады як звычайная — 5—10 кВт.

Кіраўнік Беларускай асацыяцыі высокіх тэхналогій і лічбавай інфраструктуры Аляксей Свянціцкі ўжо прапанаваў расійскім кампаніям будаваць ЦАД у краіне. Ён паведаміў, што вядзе перамовы на гэты конт з прэзідэнтам расійскай Асацыяцыі ўдзельнікаў галіны ЦАД Ігарам Дарафеевым.

Сярод магчымых праектаў — дата-цэнтр «Масква — Мінск» на мяжы дзвюх краін.

Адной з пераваг Беларусі называюць прафіцыт электраэнергіі. Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў сакавіку казаў, што краіна гатовая прапанаваць інвестарам і партнёрам выгадныя ўмовы ў сферы дата-цэнтраў.

Казахстан тым часам развівае праект «Даліна ЦАД» у Экібастузе. Яго магутнасць павінна скласці 300 МВт з магчымасцю павелічэння да 1 ГВт, а аб'ём інвестыцый ацэньваецца прыкладна ў $10 млрд. Пагадненні аб супрацоўніцтве заключаныя з Firebird і Nvidia, запуск запланаваны на 2027 год.

Каментары1

  • Тэлуравы цвік
    08.10.2026
    Увесь іхны чэбурнет будзе на Байкануры і пад Оршай.
    А расіяне будуць прыязжаць па выяздной візе, каб карыстацца, 2 раза на год - на навагоднія і майскія святы.

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты2

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў16

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

Што есці, каб скура даўжэй была маладой1

Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР57

Суд у Швейцарыі прызнаў экс-байца САХРа Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага1

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты2

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць